Вы тут

Арганiзацыi павiнны перайсцi на новы ўзровень менеджменту якасцi


Па словах старшынi Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Вiктара Назаранкi, выкарыстанне мiжнародных стандартаў пры вырабе прадукцыi здольна забяспечыць уваход на рынкi краiн блiзкага i далёкага замежжа.


«Сёння ўсе краiны гэта разумеюць. Ва ўсiм свеце сур'ёзна развiваюцца сiстэмы вымярэнняў, выпрабаванняў, эталонныя базы. Кожная дзяржава iмкнецца не адстаць ад iншых канкурэнтаў i атрымаць поспех у навукова-тэхнiчным прагрэсе», — адзначыў Вiктар Назаранка. Так, новая версiя дзяржаўнага стандарту на сiстэмы менеджменту якасцi СТБ ISO 9001-2015, iдэнтычнага мiжнароднаму стандарту, дзейнiчае ў Беларусi ўжо з 1 сакавiка 2016 года. Арганiзацыi краiны павiнны паступова ажыццявiць пераход на новы ўзровень менеджменту якасцi да 15 верасня 2018 года. Такі тэрмiн устаноўлены для ўсiх дзяржаў, якiя ўваходзяць у Мiжнародную арганiзацыю па стандартызацыi (ISO). Пры гэтым асноўны акцэнт для забеспячэння выпуску якаснай i канкурэнтаздольнай прадукцыi, згодна з патрабаваннямi стандарту, зроблены на канцэпцыю аналiзу рызык па ўсiх кiрунках дзейнасцi арганiзацыi, узмацненне ролi лiдарства, пабудову сiстэмы ведаў i ўкаранення iнавацый.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi Iрына Асмола адзначыла, што комплекс мер для стымулявання ўкаранення ў эканомiку краiны перадавых методык i сучасных мiжнародных сiстэм кiравання якасцю будзе рэалiзаваны ў 2016—2020 гадах. Ён быў распрацаваны і прыняты ў рамках даручэння Прэзiдэнта падчас яго звароту з Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу. Комплекс мер зацверджаны прэм'ер-мiнiстрам Андрэем Кабяковым.

У адпаведным дакуменце пазначаны дзеяннi i крокi, якiя будуць ажыццяўляцца на ўзроўнi дзяржавы па ўкараненнi тэхналогiй, без якiх немагчыма паспяхова канкурыраваць на сусветным рынку. У яго ўвайшло каля 45 мерапрыемстваў. Шэраг з iх будуць накiраваны на ўкараненне мiжнародных і еўрапейскiх стандартаў пры выпуску прадукцыi. Таксама ў дакуменце ўдзелена асаблiвая ўвага неабходнасцi актыўнага ўдзелу iнжынерна-тэхнiчнага персаналу арганiзацый у самiх працэсах стандартызацыi як на нацыянальным, так i мiжнародным узроўні. Не абмiнулi i стымуляванне ўкаранення ў арганiзацыях рознай формы ўласнасцi перадавых тэхнiк эфектыўнага менеджменту. «Асобна будзе разглядацца пытанне стварэння новага конкурсу ў краiне, прысвечанага якасцi беларускай прадукцыi. Ён будзе незалежным ад вытворцаў i фiнансавацца з дзяржаўнага бюджэту», — дадала Iрына Асмола.

Акрамя таго, намеснiк дырэктара Беларускага дзяржаўнага iнстытута метралогii Мiкалай Бакавец адзначыў, што ў краiне рэалiзуецца дзяржаўная навукова-тэхнiчная праграма «Эталоны Беларусi» на 2016—2020 гады. Яна прадугледжвае распрацоўку больш як 20 эталонаў для развiцця атамнай энергетыкi i звязаных з ёй тэхналогiй, сферы IT, галiн прамысловасцi, будаўнiцтва i сельскай гаспадаркi, геадэзii, абароны ад надзвычайных сiтуацый i iншых, а таксама мадэрнiзацыю 6 наяўных. Цяпер у Беларусi дзейнiчаюць 53 эталоны.

Даведка «Звязды»

Больш за 25 гадоў у другi чацвер лiстапада па iнiцыятыве Еўрапейскай арганiзацыi па якасцi пры падтрымцы ААН адзначаецца Сусветны дзень якасцi. Сёлета ён адзначаецца 10 лiстапада. Таксама з 7 па 13 лiстапада праходзiць Еўрапейскi тыдзень якасцi.

Дзеючая сёння ў краiне нарматыўная тэхнiчная база ахоплiвае практычна ўсе галiны эканомiкi. Сёлета ў Беларусi прынята больш за 1000 дзяржаўных стандартаў (СТБ i ДАСТ). Найбольшая колькасць з iх — у машынабудаваннi, электратэхнiцы, радыёэлектронiцы i сувязi, хiмii i нафтахiмii, будаўнiчай iндустрыi, харчовым сектары. Узровень гарманiзацыi прынятых дзяржаўных стандартаў з мiжнароднымi i еўрапейскiмi патрабаваннямi перавышае 50%. Стандарты такога высокага ўзроўню з'яўляюцца магутнай падтрымкай айчыннай прамысловасцi i бiзнесу ў фармiраваннi стратэгii стварэння новых вiдаў прадукцыi, якая адпавядае сучасным патрабаванням i забяспечвае канкурэнтаздольнасць на глабальным узроўнi.

Iлья КРЫЖЭВIЧ

kryzhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На новы ўзровень якасцi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».