Вы тут

Расiяне лiчаць нашу краiну найлепшай для агратурызму


Напачатку восенi часопiс «National Geographic» праводзiла штогадовы конкурс «National Geographic Traveler Awards», пераможцаў якога вызначаюць пры дапамозе чытацкага галасавання. Па яго вынiках, найлепшай краiнай у катэгорыi «Агратурызм» стала Беларусь, якая набрала 24 працэнты галасоў i апярэдзiла такiх канкурэнтаў, як Iталiя (22 працэнты), Францыя (20), Расiя (18), Грузiя (9), i iншыя. Акрамя гэтага, чытачы часопiса ацанiлi i магчымасцi аздараўленчага адпачынку ў нашай краiне. У гэтай намiнацыi яна заняла пятае месца, уступiўшы Iзраiлю, Чэхii, Венгрыi i Расii.


Усяго галасаванне праводзiлася па 23 катэгорыях. Сярод iншых пераможцамi сталi такiя краiны, як Iспанiя («Пляжны адпачынак»), Балгарыя («Сямейны адпачынак»), Iталiя («Экскурсiйны адпачынак»), Аўстрыя («Гарналыжны адпачынак»), Швецыя («Эка-адпачынак»), Iндыя («Прыгоднiцкi адпачынак»), Грузiя («Адкрыццё года»), Куба («Экзатычны адпачынак»), Кiтай («Найлепшы гастранамiчны тур»).

Трэба адзначыць, што цiкавасць расiйскiх аматараў вандровак да Беларусi цяпер становiцца тэндэнцыяй. Так, толькi за апошнi час Беларусь стала для нашых усходнiх суседзяў самым запатрабаваным маршрутам гастранамiчнага турызму, а сталiца краiны стабiльна ўваходзiць у топ-3 найбольш папулярных месцаў адпачынку грамадзян Расіі падчас самых розных святаў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Загаловак у газеце: Па каларыт — у Беларусь

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.