Вы тут

У Полацку праходзіць выстава геральдычнай кафлі


14 лістапада ў Тайландзе — фестываль плывучых лодачак з лісця. Гэта калі па-нашаму, а па-іхняму — Лоі Кратонг. Ці, калі зусім ужо рамантычна, свята дванаццатай поўні. Некалі (мабыць, у поўню) жонка аднаго караля (не было бо ёй чым заняцца) зладзіла вялізную чашу (кратонг) з бамбуку і лісця бананаў, ды запоўніла садавінай. І з той пары кожны так робіць, як толькі надыходзіць новая дванаццатая поўня. Па сутнасці, гэта ахвяра вадзе, па якой кратонгі плывуць воляй ветру і сілай цячэння.


Свята новага бажале трэба бачыць на ўласныя вочы і асабіста ў ім браць удзел — каб не казаць пасля, як казалі раней манархі, што віно на поўнач ад Ліёна вельмі кіслае і на стол яго лепш не ставіць. Проста яно, бажале, вельмі нядоўга захоўваецца. Але ж і паспявае раней, чым, скажам, бардо. Іншымі словамі, час паспытаць бажале. 17 лістапада сустракаймася для гэтага ў Францыі.

Да 4 снежня ў Мінску, у Доме-музеі І з'езда РСДРП, паказваюць свет старажытных людзей. Вось дзе аўстралапітэкі, пітэкантрапы, неандэртальцы, іншыя гуманоіды і — увага! — чалавек будучыні сустрэліся ў адным месцы, ды — яшчэ увага! — згодныя з вамі сфатаграфавацца.

Мерапрыемства ў духу твораў незабыўнага Хагарда — свята старажытнай багіні племені майя па імені Ішчэль (перакладаецца як Вясёлка) — плануецца правесці ў Мексіцы 8 снежня. Два дзясяткі кіламетраў ад паўвострава Юкатан — і вы паўнавартасны ўдзельнік працэсій і рытуалаў у гонар Павуціны, Якая Ловіць Ранішнюю Расу. Гэта яшчэ адно імя жонкі вярхоўнага бога Іцамны, той самай Ішчэль, ці Вясёлкі.

У Полацку ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора праходзіць выстава геральдычнай кафлі. Стагоддзі — ад XVІ да XVІІІ, экспанаты — былая нечая ўласнасць: Друцкіх-Сакалінскіх, Кішкаў, Шантыраў, Дарагастайскіх... Уражвае.

Музей прыроды і экалогіі, што ў Траецкім прадмесці Мінска, запрашае паглядзець на насякомаедныя расліны. Доступ да тых, што харчуюцца насякомымі, яшчаркамі, грызунамі і жабкамі, адкрыты ажно да 22 студзеня.

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.