Вы тут

Дзень падпісчыка «Звязды» адбудзецца 11 лістапада на Случчыне


Паводле прагнозаў сiноптыкаў, сёлетнi лiстапад халаднейшы за клiматычную норму. Але гэтыя абставiны нiколькi не змяншаюць цеплыню нашых сустрэч з чытачамi «Звязды». Мы ўжо пабылi ў Мiнскiм раёне, а сёння звяздоўцы працуюць на Карэлiччыне. Паўсюль сустракаем людзей, якiм даспадобы наша газета, здольных нават i тэмы для далейшай журналiсцкай распрацоўкi падказаць. Такiя паездкi ўжо сталi добрай традыцыяй.


Наступны пункт прызначэння доўга вызначаць не прыйшлося. Ужо заўтра мы завiтаем на працавiтую, гасцiнную, багатую на людзей i гiстарычныя падзеi Случчыну (усiм вядомыя слуцкiя паясы — сапраўдны брэнд Беларусi — дасюль ткуць менавiта тут!). Гэта мясцiны, дзе «Звязду» любяць i чакаюць, што, дарэчы, чарговы раз пацвердзiла падпiска на чацвёрты квартал. Спадзяёмся, што такi выдатны тэмп случане будуць трымаць i надалей, бо ведаем: у Слуцку насамрэч усё па-людску.

Дзень падпiсчыка газеты «Звязда» адбудзецца на Слуцкiм раённым вузле паштовай сувязi 11 лiстапада з 10 да 13 гадзiн (калi будзе шмат ахвотных — затрымаемся i болей!). Усiх, хто аформiць падпiску, чакаюць адметныя звяздоўскiя сувенiры на добрую памяць. Абавязкова завiтайце — даўно не бачылiся!

Загаловак у газеце: Сустрэнемся на гасцiннай Случчыне!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».