Вы тут

Незвычайныя прапановы рукі і сэрца


У пачатку кастрычніка «Звязда» ў сваім дадатку «Чырвонка» пісала пра тое, якія незвычайныя захады рабілі маладыя людзі, каб прапанаваць сваім дзяўчынам руку і сэрца. Верталёт, кіно, білборд — гэта спрацавала на ўсе «сто». А вось як зусім нядаўна рабілі гэта замежныя патэнцыйныя жаніхі.

Прапанова з...


...кракадзілам

Утаймавальнік кракадзілаў зрабіў прапанову сваёй сяброўцы на вачах у публікі падчас шоу ў Аўстралійскім парку рэптылій, паведамляецца на старонцы парку ў Facebook. Як вынікае з відэа, маладога чалавека завуць Білі, а дзяўчыну — Шывон. Пакуль вядучы шоу расказваў гледачам, што пара сустракаецца ўжо тры гады, Білі спусціўся ў загон і пры дапамозе кавалка мяса на палцы выбавіў з вадаёма аднаго са сваіх гадаванцаў — аўстралійскага вузкарылага кракадзіла каля трох метраў даўжынёй. Пасля гэтага ён павярнуўся спінай да рэптыліі, дастаў з кішэні заручальны пярсцёнак, апусціўся на калена перад Шывон, якая стаяла каля агароджы, і спытаў, ці стане яна яго жонкай. Дзяўчына адказала згодай.


...мячом

Футбольны матч пятага дывізіёна Славакіі паміж клубамі «Ніжна» і «Татрана» наўрад ці зацікавіў бы каго-небудзь, акрамя адданых балельшчыкаў гэтых каманд, калі б не адзін прыгожы жэст. Адзін з гульцоў гаспадароў, Любамір Важэчка, перад стартавым свістком падышоў да бакавога арбітра Петры Лепачкавай, стаў на калена і зрабіў прапанову рукі і сэрца. Дзяўчына відавочна была не гатовая да такога развіцця падзей, але адказала згодай. За рамантычнай падзеяй назіралі каля 400 балельшчыкаў, а надзвычай натхнёная «Ніжна» выйграла хатні матч з лікам 3:1. У сваім Іnstagram Петра напісала, што гэта быў найлепшы дзень у яе жыцці. Таксама яна апублікавала фатаграфію Любаміра, які стаяў перад ёй на каленях.


...сведкамі

Капітан Эліс працуе пілотам авіякампанія Quantas вось ужо 30 гадоў і за гэты час зрабіў мноства аб'яў. Але зусім нядаўна падчас рэйса з Мельбурна ў Лос-Анджэлес ён зрабіў, бадай, самую важную аб'яву за сваю кар'еру. Пасля традыцыйнага звароту да пасажыраў судна капітан Эліс сказаў, што сярод пасажыраў ёсць вельмі важны для яго чалавек. Аказалася, што на борце ляціць яго дзяўчына Ана. Па гучнай сувязі пілот зрабіў прапанову сваёй каханай, а потым выйшаў у салон з букетам кветак. На вачах у здзіўленых пасажыраў капітан Эліс стаў на адно калена і зноў папрасіў рукі і сэрца каханай і ўручыў ёй пярсцёнак. Вядома ж Ана адказала запаветным «так!» пад апладысменты астатніх пасажыраў. Вось такое незямное каханне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».