Вы тут

Названа самая квітнеючая краіна ў свеце


У гэтым годзе самай квітнеючай краінай свету стала Новая Зеландыя. Як паведамляе выданне Busіness Іnsіder, да такой высновы прыйшлі ў брытанскай арганізацыі Legatum Іnstіtute, якая штогод складае рэйтынг Prosperіty Іndex.


Нарвегія, якая на працягу сямі гадоў лідзіравала ў топ-лісце Legatum, апусцілася на другое месца. Яна ўступіла Новай Зеландыі па ўсіх крытэрыях, акрамя ўзроўню адукацыі, бяспекі і экалогіі. Трэцяе месца заняла Фінляндыя. Гэтую краіну прызналі найлепшай па эфектыўнасці ўлады, узроўні развіцця дэмакратыі і гарантыях вяршэнства закона. Швейцарыя, якая лідзіруе ў галіне адукацыі, заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу росквіту. За ёй ідуць Канада, Аўстралія, Нідэрланды, Швецыя і Данія. Вялікабрытанія, якая знаходзілася год таму на 15-м месцы, палепшыла свае паказчыкі і цяпер замыкае першы дзясятак. Расія трапіла на 95-е месца рэйтынгу росквіту з адным з горшых вынікаў у галіне асабістых свабод, пад якімі ў Legatum Іnstіtute разумеюць абарону правоў і свабод грамадзян краіны, а таксама памяркоўнасць, якая праяўляецца грамадствам.

Пры складанні рэйтынгу ў Legatum Іnstіtute ўлічваюць 104 фактары, якія характарызуюць росквіт 149 краін. У іх лік уваходзяць не толькі валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва, узровень занятасці і іншыя эканамічныя паказчыкі, але і колькасць мабільных тэлефонаў, узровень дзіцячай смяротнасці, вера грамадзян у сумленнасць выбараў і іншыя дадзеныя, якія дазваляюць меркаваць аб сітуацыі ў краіне.

Загаловак у газеце: Дзе жыць добра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».