Вы тут

Распачаўся Аўстрыйскі культурны сезон


Пасольства Аўстрыі ў Беларусі адкрылася сёлета, але адразу ж дапамагло арганізаваць такі маштабны праект. Супрацоўніцтва і абмен у сферы мастацтва сцвердзіліся як важны напрамак работы Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Бернда Аляксандра БАЕРЛЯ.


— Аўстрыйскі культурны сезон — самая вялікая мастацкая падзея ў Беларусі з удзелам аўстрыйскага боку, — сцвярджае пасол. — Сёлета наша ініцыятыва супала з Годам культуры. Цяжка адшукаць больш зручны момант для ўсталявання моцных культурных сувязяў паміж нашымі краінамі.

Міністр культуры Беларусі Барыс СВЯТЛОЎ зазначыў, што шляхі да ўзаемаразумення з прадстаўнікамі Аўстрыі беларусы знайшлі хутка:

— Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», міжнародны фестываль «Беларуская музычная восень», шэраг іншых традыцыйных мерапрыемстваў, што ладзяцца напрыканцы года, — атрымліваецца своеасаблівая культурная «пераклічка» паміж Аўстрыйскім культурным сезонам і нашымі праектамі. Аўстрыйскі сезон — важкае заканчэнне Года культуры і адначасова нагода для добрага працягу супрацоўніцтва надалей. Магчыма, што праект будзе і далей рэалізоўвацца ў Беларусі.

Неабходнасць усталявання рэгулярнага культурнага дыялогу паміж нашымі краінамі цалкам падзяляе і каардынатар мерапрыемства, праграмны дытэктар Аўстрыйскага культурнага сезона Сымон МРАЗ, які адначасова з'яўляецца дырэктарам Аўстрыйскага культурнага форуму ў Маскве. На яго погляд, самае істотнае ў праекце — гэта магчымасць прадэманстраваць не толькі класічнае ці адно сучаснае мастацтва, але і ахапіць усе сферы культуры.

Праграма «сезона» досыць разнастайная: канцэрты, выстаўкі, тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы, публікацыя перакладаў твораў аўстрыйскіх пісьменнікаў на старонках беларускіх літаратурных часопісаў. Афіцыйным мерапрыемствам адкрыцця Аўстрыйскага культурнага сезона стаў гала-канцэрт «Музыка Аўстрыі» на сцэне Палаца Рэспублікі.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Будзем знаёмыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?