Вы тут

Да 125-годдзя Максіма Багдановіча выйшаў новы зборнік яго твораў


Максiм Багдановiч. Я не самотны...: успамiны, артыкулы, вершы, пераклады. — Мiнск: Мастацкая лiтаратура, 2016. — 335 с.


Ёсць такi жарт: падарункi бываюць трох вiдаў — добры, кепскi i кнiга. Для тых, хто не збiрае свае любiмыя творы на палiцах хатняй бiблiятэкi, не сочыць за навiнкамi i ў цэлым чытаць не любiць, такая класiфiкацыя гучыць сапраўды iранiчна. Але для людзей «кнiжных» атрымаць у падарунак новае выданне — вельмi значна. А для самога аўтара патрымаць у руках уласную кнiгу акурат напярэдаднi «дня нараджэння» — проста неверагоднае шчасце. Калi ж з дня смерцi пiсьменнiка мiнула амаль стагоддзе, такое выданне становiцца ўжо сiмвалам памяцi i прыхiльнасцi чытача.

Наш любiмы Максiм Багдановiч можа ўсмiхнуцца з нябёсаў i быць упэўненым: ён не самотны, бо пра яго памятаюць. Яшчэ адным знакам таму стаў выхад новага зборнiка ўспамiнаў, артыкулаў, вершаў, перакладаў акурат напярэдаднi 125-годдзя з дня нараджэння паэта, якое мы будзем шырока адзначаць праз месяц, 9 снежня. Праект рэалiзаваны па заказе i пры фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi.

Прыемная для дотыку мелаваная папера, мноства фотаздымкаў, выдатнае мастацкае афармленне, выкананае вядомым майстрам Усеваладам Свентахоўскiм. Пад вокладкай гэтай кнiгi яе ўкладальнiк, паэт Вiктар Шнiп, сабраў сапраўды самае адметнае i цiкавае пра Максiма Багдановiча. Тут i ўспамiны яго бацькi, Адама Ягоравiча, i згадкi, напiсаныя пра паэта сябрамi i паплечнiкамi — Дзiядорам Дзябольскiм, Змiтраком Бядулем, Максiмам Гарэцкiм, Зоськай Верас, Вацлавам Ластоўскiм i многiмi iншымi. Суправаджаюць тэксты архiўныя фотаздымкi, некаторыя з iх шырокi чытач пабачыць упершыню.

Натуральна, не абышлася кнiга без вершаў самога Максiма Багдановiча. Раздзелы, якiя змяшчаюць паэтычныя творы, таксама адметныя iлюстрацыйным шэрагам. Але ён скампанаваны паводле iншых прынцыпаў. Тут выявы iнфарматыўна дапаўняюць вершы, падаюць iх у кантэксце часу, з'яў тагачаснай i сённяшняй рэчаiснасцi. Так, цалкам лагiчна, што верш «Касцёл Святой Ганны ў Вiльнi» суправаджаецца выявай гэтага цудоўнага храма, а твор-прысвячэнне «С.Е. Палуяну» — партрэтам выдатнага публiцыста. Чытач можа пабачыць вокладкi зборнiкаў, дзе друкавалiся творы Багдановiча, факсiмiльныя выявы старонак з легендарнай «Нашай нiвы», аўтографы самога паэта, а таксама работы мастакоў, на стварэнне якiх натхнiлi непаўторныя радкi Максiма.

Ёсць тут i iншыя адзнакi публiцыстычнага дыскурсу — вокладкi сучасных кнiг, прысвечаных Багдановiчу, зборнiкаў яго твораў, што выдавалiся ў нашай краiне па-беларуску i за мяжой — у перакладзе на iншыя мовы; фотаздымкi з падзей, прысвечаных памяцi Максiма Багдановiча. Яны адбывалiся ў Яраслаўлi i Гродне, Ракуцёўшчыне i Мiнску. Прыхiльнiкi класiчнага падыходу да ўкладання кнiг тут могуць абурыцца: навошта адцягваць увагу чытача ад самога твора — на выяву, а тым больш — фотаздымак, што ў прынцыпе непасрэдна з тэкстам не звязаны.

Але мне бачыцца, што ў дадзеным выданнi такi падыход цалкам апраўданы: мы ж маем справу з кнiгай, што мусiць стаць адзнакай памяцi пра паэта i засведчыць нашу вялiкую любоў i пашану да яго творчасцi. А як гэта лепей зрабiць? Праз тэматычныя выстаўкi i лiтаратурныя iмпрэзы, творчыя работы-прысвячэннi i адзнакi павагi да фактаў бiяграфii самога паэта. Таму i назва зборнiка «Я не самотны...» набывае новую сiмвалiчнасць. А пад яго вокладкай скрываюцца сапраўдныя доказы захаплення талентам Максiма Багдановiча i яго творчасцю.

Дарэчы, заўсёды дзiўным падаваўся той факт, што ў вершах, публiцыстычных артыкулах ды нават i ў навуковых работах мы часам называем паэта, чый узровень таленту сувымерны з еўрапейскiмi творцамi, — Максiм. Вось так проста. Як знаёмага цi сябра — толькi па iменi. Але калi задумацца — менавiта так найбольш лагiчна звяртацца да чалавека, якога сапраўды любiш i паважаеш. Ён яшчэ не дарос да «Ягоравiча», не стаў «дзядзькам», а назаўжды застаўся такiм родным i блiзкiм. Нашым. Проста Максiмам.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падарунак для Максiма-кнiжнiка

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.