Вы тут

Мужчына цудам уратаваўся з палаючага дома


Напэўна, ён нарадзiўся ў кашулi, бо шанцаў самастойна выйсцi з палаючага дома ў яго не мелася нiякiх. Камандзiра аддзялення пажарнай часцi №2 Ягора Зайцава можна лiчыць хросным бацькам гэтага чалавека.

Калi бабруйскiя ратавальнiкi прыбылi на сiгнал аб пажары ў адным з прыватных дамоў на вулiцы Арджанiкiдзэ, суседзi адразу ж iх праiнфармавалi, што ў доме нiкога няма, бо гаспадар у бальнiцы. На вулiцы ўжо было цёмна, але пры аглядзе дома Ягор Зайцаў звярнуў увагу на разбiтую шыбу ў акне. Раптам ён убачыў акрываўленыя чалавечыя пальцы, якiя ўчапiлiся ў падаконнiк. Ягор ускочыў на падмурак, з дапамогай спецыяльнай пажарнай сякеркi разбiў акно i заглянуў унутр. Прама пад акном знаходзiлася нерухомае цела чалавека, якi асеў на падлогу. Ратавальнiк схапiў яго, выцягнуў на вулiцу i, узвалiўшы на плечы, панёс далей ад небяспечнага месца. Прыкладна праз хвiлiну медыкi аказвалi пацярпеламу першую дапамогу. Мужчына знаходзiўся ў непрытомнасцi, бо моцна надыхаўся прадуктамi гарэння. Цяпер яго жыццю нiчога не пагражае. Засталося высветлiць прычыну пажару i як гэты чалавек трапiў у чужы дом.

Нэлi ЗIГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Нарадзiўся ў кашулi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?