Вы тут

Цягнік да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу пачне хадзіць з 16 снежня


Навагодні цягнік з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» пачне курсіраваць з 16 снежня.


У госці да Дзеда Мароза 16 і 23 снежня, а таксама 3, 5, 7 і 13 студзеня турыстаў даставіць спецыяльны святочны цягнік з купэйных вагонаў. Святочную атмасферу пасажыры адчуюць з першых хвілін — іх сустрэнуць дзяўчаты-праваднікі ў касцюмах Снягурак. Паездкі прапануюцца ў фармаце тураў выхаднога дня з выездам у пятніцу ўвечары, а рэйсы навагодняга экспрэса 3, 5 і 7 студзеня разлічаны на перыяд зімовых канікул у школьнікаў. Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 7.54, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу аўтобусамі. У нацпарку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, убачаць домік Снягуркі, музей падарункаў «Скарбніца», чарадзейны калодзеж і ветраны млын, змогуць загадаць жаданне на Паляне Казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды нацпарка, шпацыр уздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах. Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.47, у дарозе пасажыраў чакаюць конкурсы ад аніматараў.

Беларуская чыгунка падрыхтавала праграму і для гасцей з суседняй краіны, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. Навагодні экспрэс у Беларусь з Масквы адправіцца 3 студзеня ў 19.35. Расійскім турыстам прапануюць насычаную праграму з экскурсіямі па Мінску, выездамі ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», замкавы комплекс «Мір», музейны комплекс народных рамёстваў «Дудуткі». Увечары 5 студзеня турысты адправяцца з Мінска на навагоднім цягніку ў Брэст, дзе акрамя экскурсіі ў маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы іх чакае наведванне Брэсцкай крэпасці. Гэта пяцідзённае падарожжа разлічана на зборныя групы турыстаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: У казку да Дзеда Мароза запрашаюць і дарослых, і дзяцей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».