Вы тут

“Амаж Брынкушу” – выстава, якая прымушае пераасэнсаваць рэалізм


Вядомая Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага знаёміць аматараў мастацтва з творамі румынскіх і беларускіх скульптараў, графікаў сабранымі разам, як прысвячэнне памяці Канстанціна Брынкуша (1876 -1957). Гэты сусветна вядомы румынскі майстар з’яўляецца заснавальнікам абстрактнай скульптуры. Арт-праект у Мінску рэалізаваны з ініцыятывы Пасольства Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскага гарвыканкама, Цэнтра даследванняў творчасці “Канстанцін Брынкуш” Тыргу-Жыў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, музея гісторыі Мінска.


Сярод партнёраў праекта - Выдавецкі дом "Звязда" і Белтэлерадыёкампанія.

Як адзначыў раней Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэл Машану, адкрыццё выставы мае на мэце не толькі надаць новы імпульс развіццю культурных стасункаў паміж Румыніяй і Беларуссю, але і садзейнічаць двухбаковаму супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі.

Месца правядзення выставы – Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага.

У час адкрыцця выставы.

Творы скульптараў зробленыя з разнастайных матэрыялаў.

Фотавыстава у зале расказвае пра творчасць маэстра Брынкуша.

Госць выставы вядомы беларускі скульптар Іван Місько гутарыць з румынскімі калегамі.

Скульптурная кампазіцыя “Адам і Ева”.

У зале выставы было шмат замежных гасцей.

Незвычайны твор варта сфатаграфаваць на памяць.

Аванагардная скульптура мае сваіх прыхільнікаў.

Любая мастацкая выстава – гэта адкрыццё новага, убачанага творцамі.

Яўген Пясецкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.