Вы тут

У Гродне запрацавала энергаэфектыўная аўтамыйка на сонечных батарэях


Першая энергаэфектыўная аўтамыйка на сонечных батарэях пачала працу ў Гродна. Як расказаў журналістам аўтар ідэі, дырэктар гродзенскага прыватнага прадпрыемства Дзмітрый Сіцько, гэта аўтамабільная мыйка самаабслугоўвання, у якой выкарыстоўваецца электраэнергія не з агульнай сеткі, а ад сонечных батарэй.


Яна адкрылася на паркоўцы ў спальным раёне Вішнявец. Яшчэ на стадыі праектавання паркоўкі частку тэрыторыі вырашана было адвесці пад сонечныя батарэі. Першапачаткова энергіяй сонца сілкаваліся асвятленне на стаянцы, тэхніка і сістэма ацяплення ў доміку адміністратара. Пазней было прынята рашэнне выкарыстаць альтэрнатыўную энергію для працы аўтамыйкі на чатыры пасты.

«Першыя ўражанні пасля запуску — станоўчыя. Зараз устаноўлены батарэі сумарнай магутнасцю каля 27 кВт у гадзіну. У сонечнае надвор'е энергіі, што выпрацоўваецца комплексам, цалкам хапае для забеспячэння работы мыйкі. Энергія выпрацоўваецца і ў пахмурныя дні, нават у самае неспрыяльнае надвор'е «ад сонца» забяспечваецца дзейнасць паловы пастоў аўтамыйкі», — адзначыў Дзмітрый Сіцько.

У бліжэйшы час магутнасць «сонечнага парка» павялічаць удвая: батарэі для гэтага ўжо ўстаноўлены, засталося іх толькі падключыць. «Выкарыстоўваем у рабоце і энергаэфектыўныя тэхналогіі, напрыклад святлодыёднае асвятленне на стаянцы і на самой мыйцы. Калі гэты праект пакажа сябе з добрага боку, то будзе і далей развівацца ў напрамку энергаэфектыўнасці і альтэрнатыўнай энергетыкі», — адзначыў Дзмітрый Сіцько. Ён дадаў, што карысць ад выкарыстання сонечнай энергіі кліенты змогуць адчуць на ўласнай кішэні.

Раман АЛЯХНОВІЧ

Загаловак у газеце: Як сонца дапамагае мыць машыны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.