Вы тут

Прэзідэнт патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасці


Адно з праблемных пытанняў у гэтай сферы — нерацыянальнае выкарыстанне вызваленых у Мінску капітальных будынкаў прамысловых прадпрыемстваў — стала ўчора тэмай для абмеркавання на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.


«Справа ў тым, што ў апошні час шырокі грамадскі рэзананс атрымала сітуацыя з нерацыянальным выкарыстаннем у нашай сталіцы вызваляемых капітальных пабудоў прамысловых прадпрыемстваў. Размешчаны яны ў цэнтры горада і могуць быць выгадна рэалізаваны інвестарам. Пакуль так не атрымліваецца па асобных прадпрыемствах», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанні па адчужэнні дзяржуласнасці, якая знаходзіцца ў бязвыплатным карыстанні арганізацый, не вырашаюцца гадамі.

Гаворка, у прыватнасці, ішла аб выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, размешчанай у межах сталічных вуліц Кульман, Веры Харужай і Якуба Коласа. Яшчэ ў студзені 2014 года Прэзідэнт даў распараджэнне аб адчужэнні 18 дзяржаўных будынкаў Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі, якія не выкарыстоўваюцца. Згодна з гэтым распараджэннем, на працягу года маёмасць павінна была быць рэалізавана на аўкцыёне. «Рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі зацікаўленых органаў, у тым ліку Камітэта дзяржаўнага кантролю, у 2014—2015 гадах правяла чатыры адкрытыя аўкцыёны, а воз, як кажуць, і сёння там. Ні адзін з іх не быў прызнаны спраўджаным з-за адсутнасці ўдзельнікаў», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што цяпер з'явіліся новыя магчымасці для адчужэння гэтых аб'ектаў, а ўрад падрыхтаваў і ўнёс адпаведны новы праект распараджэння.

Перад удзельнікамі нарады быў пастаўлены шэраг канкрэтных пытанняў. Яны тычыліся таго, якія прапановы ўнесены патэнцыйным пакупнікам, наколькі яны адпавядаюць патрабаванням горадабудаўнічых нормаў і выгадныя дзяржаве, ці ўлічаныя інтарэсы радавых грамадзян у праекце распараджэння, і на якіх умовах будзе здзейснены продаж, наколькі рацыянальныя прапанаваныя падыходы ў цэлым. «Але самае галоўнае пытанне: чаму ў такім месцы дзяржава ў асобе райвыканкама, гарвыканкама і ўрада адмаўляецца ад выкарыстання ў інтарэсах той жа дзяржавы гэтых плошчаў? Гэта што — нежаданне, няздольнасць, ці ёсць аб'ектыўныя прычыны?» — заўважыў Прэзідэнт.

Вынікам абмеркавання стала рашэнне аб тым, што асноўным суб'ектам, які будзе развіваць гэтую тэрыторыю, стане Парк высокіх тэхналогій. Ён будзе ствараць прастору для працы праграмістаў і кампаній, якія плануюць развіваць новыя бізнес-ідэі. У планах таксама прыцягненне прыватных інвестараў для развіцця спадарожных напрамкаў у сферы абслугоўвання, гандлю, грамадскага харчавання, стварэння спартыўных пляцовак.

Кіраўнік дзяржавы даў даручэнні па выкананні дадзенай канцэпцыі ў самыя жорсткія тэрміны, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. На працягу двух гадоў гэтая пляцоўка ў цэнтры Мінска павінна выглядаць зусім па-новаму і адпавядаць самым сучасным патрабаванням. Таксама неабходна ўжо ў бліжэйшы час распрацаваць і зацвердзіць адзінае рашэнне для знешняга аблічча адпаведных будынкаў, каб навесці ў гэтым пытанні належны парадак.

Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу тыдня дапрацаваць праект распараджэння ў дачыненні да дадзенай тэрыторыі і ўнесці яму для канчатковага разгляду.

Загаловак у газеце: Капітальнае пытанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».