Вы тут

Міністр эканомразвіцця Расіі затрыманы за вымаганне $2 млн


Міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару ў $2 млн за тое, што яго ведамства ўхваліла выкуп кампаніяй «Раснафта» дзяржаўнага пакета акцый «Башнафты».


Сама нашумелая здзелка, як заяўляе следства, здзейсненая на законных падставах і прадметам расследавання не з'яўляецца. Дадзеных пра абставіны затрымання міністра пакуль няшмат. Следства паведамляе толькі, што Улюкаеў быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні грошай. Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 6 арт. 290 КК РФ («Атрыманне хабару»). Максімальная санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад 80-кратнай да 100-кратнай сумы хабару з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да 15 гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў са штрафам у памеры да 70-кратнай сумы хабару або без такога.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».