Вы тут

Дзень нямецкай эканомікі пройдзе сёння ў сталіцы


Арганізатарамі форуму традыцыйна з'яўляюцца Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі і Нямецка-беларускі эканамічны клуб у Мінску. Мерапрыемства праходзіць пад патранатам пасольства ФРГ у Беларусі, што само па сабе ўжо гаворыць аб зацікаўленасці нямецкага боку ў развіцці ўзаемавыгадных і ўсебаковых эканамічных адносін з Беларуссю.


Кожны такі Дзень эканомікі мае сваю галоўную тэму. Сёлета гэта «Прафесійныя кадры ў Беларусі — стан, патэнцыял, супрацоўніцтва». Праграма Дня ўключае тэматычныя даклады спецыялістаў з Германіі і Беларусі і дзве подыумныя дыскусіі, у час якіх госці з Германіі пазнаёмяцца з сістэмай прафесійнай адукацыі ў Беларусі і, у сваю чаргу, раскажуць пра работу нямецкіх прадпрыемстваў па ўкараненні дуальнай сістэмы прафесійнай адукацыі.

Напярэдадні Дня старшыня Нямецка-беларускага эканамічнага клуба Хаўсеп Васканян і кіраўнік Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі Уладзімір Аўгусцінскі правялі спецыяльную прэс-канферэнцыю. Яны, у прыватнасці, паведамілі аб тым, што тэма падрыхтоўкі прафесійных кадраў будзе разглядацца на форуме як адна з вырашальных умоў, неабходных для паспяховага вядзення дзелавой дзейнасці, павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, а значыць, і росту іх экспартнага патэнцыялу, дыверсіфікацыі паставак сваёй прадукцыі ў розныя краіны. Таксама на форуме адбудзецца абмеркаванне шляхоў эфектыўнага развіцця гандлёва-эканамічных адносін, прамысловай кааперацыі і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі прадпрыемствамі.

Падчас другой подыумнай дыскусіі адбудзецца абмеркаванне пытанняў падрыхтоўкі спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах і кваліфікацыі ўпраўленчага персаналу ў кантэксце двухбаковага супрацоўніцтва. Падзеляцца думкамі і поглядамі прадстаўнікі бізнесу, устаноў адукацыі і органаў дзяржкіравання абедзвюх краін, міністэрстваў і ведамстваў ФРГ, нямецкіх і беларускіх прадпрыемстваў.

Нагадаем, пачынаючы з 2007 года амаль штогод праводзяцца Дні нямецкай эканомікі. За гэты час яны сталі важным фактарам развіцця эканамічных стасункаў дзвюх краін. Дні нямецкай эканомікі звычайна збіраюць вядомых прадстаўнікоў эканамічнай і палітычнай сферы, экспертаў, кіраўнікоў кампаній, фірм з Германіі і Беларусі, а таксама іншых краін.

Леанід Лахманенка

Загаловак у газеце: Дзень нямецкай эканомікі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.