Вы тут

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з галоўным рабінам Масквы


«Міжканфесійны мір у Беларусі — гэта здабытак, які трэба берагчы», — заявіў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, падчас сустрэчы з прэзідэнтам Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў, галоўным рабінам Масквы Пінхасам Гольдшмітам.


Як адзначыў парламентарый, Беларусь — шматнацыянальная краіна, у якой у міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных канфесій. І гэта тое, што варта «берагчы, захоўваць і развіваць». Па яго словах, для гэтага беларускім Прэзідэнтам, урадам, парламентам ствараюцца неабходныя ўмовы.

«Пытанні ўзаемаадносін для нас вельмі важныя, незалежна ад таго, пра якую дыяспару ідзе гаворка. Мы імкнёмся зрабіць так, каб голас меншасці заўсёды быў пачуты і ўзяты на ўвагу, — сказаў спікер. — Многія гады беларусы суседнічаюць з яўрэйскім народам, і мы робім усё для таго, каб гэты гістарычны вопыт падмацоўваўся новымі цікавымі праектамі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч, маючы на ўвазе ў першую чаргу эканамічныя і інвестыцыйныя праекты. Ён таксама выказаў надзею, што пасяджэнне пастаяннага камітэта Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў, якое праходзіць у Мінску гэтымі днямі, будзе плённым і выніковым.

У сваю чаргу, Пінхас Гольдшміт падзякаваў за цёплы прыём. Ён таксама адзначыў свабоду рэлігіі і веравызнання ў Беларусі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мір — гэта здабытак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».