Вы тут

Навукоўцы назвалі мяжу жыцця чалавека


І яна даволі невялікая. Паводле слоў спецыялістаў, хоць працягласць жыцця сучасных людзей расце, гранічная адзнака не змяняецца, так што мары пра бессмяротнасць так і застануцца марамі і далей фантастычнай літаратуры і кіно не рушаць.


На думку навукоўцаў з Універсітэта Нью-Ёрка, у чалавека на зямлі ёсць узрост, па дасягненні якога ён абавязкова памрэ, нягледзячы на ўсе дасягненні медыцыны. Для кожнага асобнага індывіда ён свой, але ў сярэднім складае каля 100 гадоў. «Далейшыя поспехі ў барацьбе з хваробамі, хутчэй за ўсё, павялічаць сярэднюю працягласць жыцця, але не максімальную. Магчыма, што будучыя прарывы ў медыцыне падоўжаць жыццё чалавека за гэтыя межы, але ім давядзецца пераадолець уплыў мноства генетычных фактараў, якія адмяраюць наш тэрмін на Зямлі», — сказана ў матэрыяле часопіса Nature.

Як паведаміў даследчык Ян Війг, ён са сваёй камандай навукоўцаў разглядалі не колькасць смерцяў у пэўным узросце, а найбольш прыкметны спад у ліку памерлых людзей, калі параўноўваць з іншымі перыядамі. Спецыялісты мяркуюць, што ў выпадку, калі генетычнай мяжы чалавечага жыцця няма, «горб выжывання» будзе пастаянна рухацца наперад, а ў выпадку існавання такой мяжы, «горб» спыніцца ў пэўным пункце. Высветлілася, што з 80-х гадоў мінулага стагоддзя «горб выжывання» рухаўся ў бок усё больш і больш сталых гадоў, але цяпер гэты рух спыніўся. Да таго ж максімальны ўзрост людзей, якія паміраюць у той ці іншы год, істотна знізіўся ў апошнія 20 гадоў пасля смерці самай старой жыхаркі планеты, чый век склаў 122 гады. «Магчыма, што рэсурсы, якія мы зараз трацім на падаўжэнне жыцця, варта выкарыстоўваць на ўмацаванне здароўя», — сказаў кіраўнік даследавання Ян Війг.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Неўміручасць недасягальная?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».