Вы тут

У ЗША правялі ўнікальную аперацыю па раздзяленні сіямскіх блізнят


У ЗША правялі ўнікальную аперацыю па раздзяленні сіямскіх блізнят-краніяпагаў (гэта значыць сіямскіх блізнят, якія зрасліся галовамі).


Падобная паталогія сустракаецца вельмі рэдка, і такія двайняты рэдка дажываюць да ўзросту двух гадоў. Але амерыканская група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Джэймса Гудрыча з Медыцынскага цэнтра Мантэфіёра наважылася на беспрэцэдэнтную аперацыю па раздзяленні 13-месячных братоў Джэйдана і Аніяса. Аперацыя ўскладнялася яшчэ і тым, што дзеці мелі агульную колькасць (каля 4 см) мазгавой тканкі.

На правядзенне аперацыі ў каманды доктара Гудрыча пайшло каля 27 гадзін. Улічваючы стан аднаго з братоў (Аніяс меў больш высокую рызыку памерці падчас аперацыі), дапускаць памылак было ніяк нельга. Яго аперыравалі на 6 гадзін даўжэй, чым брата. У выніку абодва браты паспяхова перанеслі аперацыю, а таксама крытычны перыяд для пагрозы жыццю ў 72 гадзіны пасля яе. Падчас гэтага перыяду стан Джэйдана заставаўся дастаткова стабільным, а вось Аніяс адчуваў пастаянныя прыступы курчаў. На цяперашні момант жыццю братоў ужо нічога не пагражае. Абодва знаходзяцца ў поўнай свядомасці і рэагуюць на прысутнасць бацькоў гэтак жа, як і да аперацыі. У Джэйдана ж назіраюцца праблемы з левай паловай цела, але, як кажуць хірургі, гэта часовая з'ява, бо хлопчык ужо пачаў аднаўляць рухальную і адчувальную актыўнасць: ён ужо хапае раней паралізаванай кісцю маму Ніколь за палец. І нават спрабаваў выдраць дыхальную трубку!

Кошт праведзенай аперацыі склаў 2,5 мільёна долараў, і бацькам не хапала патрэбнай сумы, але дзякуючы кампаніі, запушчанай па ўсёй краіне, грошы сабралі дастаткова хутка. Цяпер братам неабходна прайсці працяглы рэабілітацыйны курс, каб цалкам аднавіць свае функцыі і жыць доўгім і шчаслівым жыццём.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сіямскіх блізнят удала прааперыравалі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?