Вы тут

Беларускія выкладчыкі атрымалі званні лаўрэатаў на Пушкінскім конкурсе


На прэстыжным Міжнародным Пушкінскім конкурсе, які праходзіў у Маскве, званні лаўрэатаў атрымалі сем выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры з Беларусі. Усім удзельнікам (а іх было больш за дзве сотні!) прапаноўвалася напісаць сачыненне-разважанне на тэму «Вучэбная трывога. Хто і як рыхтуе настаўніка рускай мовы ў вашай краіне». Аб конкурсе і аб сваёй рабоце нам расказаў выкладчык філалагічнага факультэта
Белдзяржуніверсітэта Гардзей Хоміч.


— Адкуль у назве тэмы палохаючае слова «трывога»?

— У Беларусі, вядома, з выкладаннем рускай мовы праблем няма, бо ў нас дзве дзяржаўныя мовы. Але арганізатары конкурсу расказалі, што з года ў год атрымліваюць лісты, якія выклікаюць трывогу. Напрыклад, настаўнік фізкультуры адной з дзяржаў Цэнтральнай Азіі ў сваёй школе вымушаны весці і рускую мову, бо больш няма каму... І гэта толькі адзін прыклад. Конкурс дапамагае ўбачыць праблемы «знутры», ацаніць статус і місію педагогаў-русістаў у розных краінах.

— Сёлета ў конкурсе ўдзельнічала рэкордная колькасць краін — 22, у тым ліку, Балівія, Аўстралія і Інданезія. Чым вам удалося здзівіць патрабавальнае журы?

— Быў шчырым. У эсэ закрануў тэму сучасных адукацыйных тэхналогій. Напісаў пра «заходнія» метады, якія актыўна ўкараняюцца ў нас: кейс-тэхналогіі, праектнае навучанне... Яны не заўсёды дарэчы, ды і не пасуюць нашаму славянскаму менталітэту.

— Як вы, малады выкладчык, утрымліваеце ўвагу студэнтаў?

— Галоўнае — зацікавіць. Мой любімы прыём — эўрыстычная гутарка. Гэта класіка, метад, які прыйшоў да нас з далёкай антычнасці. Запрашаю студэнтаў да дыялогу, прымушаю іх думаць, разважаць, а не проста «праглынаць» інфармацыю. На жаль, сёння мае калегі часам злоўжываюць сучаснымі тэхналогіямі на занятках. Усё добра ў меру. А калі выкладчык усю пару проста пераключае слайды, зразумела, што карысці ад такога ўрока будзе мала.

Хрысціна Хілько

Загаловак у газеце: Эўрыстычная гутарка

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.