Вы тут

XIII фестываль “Тэатральны куфар” адкрыецца 24 лістапада


У гэтым годзе на фестывалі будуць прадстаўлены 23 калектывы з 14 краін: Беларусі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Грузіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Марока, Польшчы, Расіі, Турцыі, Узбекістана і Сербіі. Упершыню ў конкурсе возьмуць удзел таксама дзіцячыя тэатры з Беларусі, Расіі і Кітая. Дзіцячы конкурс пройдзе 26 і 27 лістапада на двух пляцоўках: у Маладзёжным тэатры эстрады (вул. Маскоўская, 18а) і ў Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, 8).


Фота: tut.by

Адным з самых відовішчных дзеянняў абяцае стаць праект “Куфар-in-Motion”, які аб'яднае ўсіх удзельнікаў фестывалю. Артысты з розных тэатральных студый за пяць фестывальных дзён створаць невялікі па форме спектакль. Унікальная ў сваім родзе пастаноўка будзе прадстаўлена на суд гледачоў на цырымоніі закрыцця маштабнага мерапрыемства і будзе “жыць” толькі адзін паказ. Дарэчы, праект “Куфар-in-Motion” ужо паспеў стаць візітнай карткай “Тэатральнага куфра”.

На фестывалі гледачы ўбачаць драматычныя творы вядомых драматургаў і пісьменнікаў: Уільяма Шэкспіра, Барыса Васільева, Джані Радары Сюзаны Кейсі, Люіса Кэрала, Мікалая Рудкоўскага, Гарсія Лоркі, Антона Чэхава. Айчынныя студэнцкія калектывы прадставяць спектаклі на беларускай мове. Акрамя таго, сцэнічныя творы будуць прадстаўлены на іўрыце, англійскай, арабскай, сербскай, кітайскай і рускай мовах.

У кожнага члена журы на фестывалі з’явіцца магчымасць праявіць сябе не толькі ў якасці незалежнага рэферы, але і ў “паказальных выступленнях”. Сваё прафесійнае майстэрства тэатральныя эксперты прадэманструюць падчас працы майстар-класаў і адкрытага дыскусійнага клуба.

З гэтага года аматарскія і прафесійныя тэатры будуць спаборнічаць у асобных намінацыях. А галоўны прыз “Вялікі Куфар” традыцыйна прысуджаецца глядацкім галасаваннем.

Падрабязная праграма фестывалю размешчана на сайце www.tkufar.by.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».