Вы тут

У Брэсце адкрылі інфекцыйныя карпусы абласной бальніцы


Гэта стала доўгачаканай падзеяй у абласным цэнтры, дзе няма асобных гарадской альбо абласной інфекцыйнай бальніцы. «Тры абноўленыя корпусы абласной бальніцы цяпер можна назваць паўнацэннай інфекцыйнай бальніцай», — сказаў у прывітальнай прамове міністр аховы здароўя краіны Васіль ЖАРКО.


А старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС падкрэсліў асаблівую важнасць аб'екта ў памежным горадзе. У нас па-ранейшаму актуальная праблема завозу на тэрыторыю трапічных інфекцый, такіх як малярыя альбо ліхаманка. Паводле слоў губернатара, сёлета брэсцкія медыкі сутыкнуліся з выпадкам успышкі адру, які завезлі да нас прадстаўнікі каўказскага рэгіёна. У гэтай сітуацыі вельмі важна мець сучасную клініку, здольную супрацьстаяць любой інфекцыі.

І яшчэ важней, каб нашы дарослыя і дзеці з абласнога цэнтра, вёсак і райцэнтраў маглі заўсёды атрымаць кваліфікаваную дапамогу. Для гэтага і было праведзена маштабнае будаўніцтва, якое афіцыйна называецца рэканструкцыяй. Кошт аб'екта ацэнены ў 227 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. З іх 44 мільярды затрачаны на закупку тэхналагічнага і медыцынскага абсталявання.

Інфекцыйны стацыянар разлічаны на 120 ложкаў. Несумненна, ён дазволіць павысіць якасць аказання дапамогі пацыентам з інфекцыйнымі захворваннямі, а таксама палепшыць умовы для работы медыцынскага персаналу.

У сваім віншавальным слове з нагоды адкрыцця важнай установы кіраўнік вобласці Анатоль Ліс пажадаў усім будучым пацыентам бальніцы выпісвацца з заключэннем медыкаў «здаровы».

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Загаловак у газеце: Кваліфікаваная дапамога стала бліжэй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?