Вы тут

Вэб-тэхналогіі дазволяць ствараць адзіны банк даных зямельных рэсурсаў


Вэб-тэхналогіі дазволяць землеўпарадкавальнай службе ствараць і выкарыстоўваць адзіны банк даных зямельных рэсурсаў.

Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Такім чынам, на публічнай зямельна-інфармацыйнай карце Беларусі ў хуткім часе з'явіцца інфармацыя аб свабодных зямельных участках для будаўніцтва грамадзянамі жылля, свабодных участках у садаводчых таварыствах, а таксама звесткі аб незанятых інвестыцыйных пляцоўках для будаўніцтва вытворчых і іншых аб'ектаў інвестарамі.


Супермагчымасці інфармацыйнай карты адкрыліся дзякуючы ўкараненню новых падсістэм геапартала зямельна-інфармацыйнай сістэмы (ЗІС) Беларусі, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца праектны інстытут «Белдзіпразем» Дзяржкаммаёмасці. Кіраўніцтва камітэта адзначае, што дакладная інфармацыя з публічнай карты будзе даступнай усім зацікаўленым асобам. Геапартал ЗІС з'яўляецца сёння геаінфармацыйнай пляцоўкай узаемадзеяння ў сферы зямельных адносін і можа служыць эфектыўным сродкам інфармацыйнага забеспячэння функцый землеўпарадкавальных службаў.

Для найбольш поўнай дэманстрацыі магчымасцяў гэтага электроннага сэрвісу, спецыялісты «Белдзіпразема» сумесна з Дзяржкаммаёмасці па абласцях праводзяць серыю тэматычных семінараў. На адным з іх былі прадэманстраваны новыя падсістэмы геапартала ЗІС. Усе яны працуюць у рэжыме рэальнага часу. Вядзенне такіх падсістэм з выкарыстаннем сучасных ЗІС і вэб-тэхналогій дасць магчымасць ствараць і выкарыстоўваць адзіны банк даных зямельных рэсурсаў землеўпарадкавальнымі службамі, прадпрыемствамі сістэмы Дзяржкаммаёмасці, іншымі зацікаўленымі арганізацыямі і ведамствамі, аўтаматызаваць рабочыя працэсы для выканання такіх функцый на геапартале ЗІС.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Адшукаць участак у рэжыме анлайн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».