Вы тут

Турыст з Бразіліі рабіў сэлфі і разбіў статую XVІІІ стагоддзя


Турыст з Бразіліі так стараўся зрабіць удалае сэлфі са статуяй XVІІІ стагоддзя ў Нацыянальным музеі старажытнага мастацтва ў Лісабоне, што выпадкова разбіў яе. Мужчына так блізка падышоў да статуі архангела Міхаіла, што яна ўпала і раскалолася на некалькі частак.


Адзін з наведвальнікаў музея сфатаграфаваў разбіты твор мастацтва і выклаў здымак у Facebook, напісаўшы: «Такая цана бясплатнага ўваходу ў музей у першую нядзелю кожнага месяца». Намеснік дырэктара Хасэ Альберта Карвальё прызнаўся, што з падобным інцыдэнтам ён сутыкнуўся ўпершыню. Паводле ацэнак экспертаў, прычыненая статуі шкода з'яўляецца непапраўнай. Яшчэ ў верасні Карвальё скардзіўся ўладам на недахоп работнікаў музея: «У нас усяго 64 наглядчыкі на 84 залы. Я проста ўпэўнены, што ў любы момант можа здарыцца бяда. І гэта адбудзецца, таму што мы нядбала ставімся да нашай спадчыны».

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Разбуральнае сэлфі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».