Вы тут

У Славакіі прайшоў міжнародны чэмпіянат сярод далакопаў


У горадзе Трэнчын на захадзе Славакіі прайшоў міжнародны чэмпіянат сярод... далакопаў. Так, бываюць і такія спаборніцтвы. У іх бралі ўдзел каманды са Славакіі, Польшчы і Венгрыі, паведамляе Assocіated Press.


Падчас конкурсу ўдзельнікі павінны былі капаць магілы строга вызначанага памеру: 150 сантыметраў у глыбіню, 200 сантыметраў у даўжыню і 90 сантыметраў у шырыню. Пры рабоце дазвалялася выкарыстоўваць толькі рыдлёўкі і кіркі.

Суддзі ацэньвалі хуткасць і дакладнасць выканання задання.

Перамогу атрымала славацкая каманда, якая складаецца з двух братоў. Яны не толькі спраўляліся з заданнямі хутчэй за іншых далакопаў, але і капалі самыя акуратныя магілы. «Я рады, што мы перамаглі, — прызнаўся адзін з братоў. — Гэта кампенсацыя нам за 15 гадоў працы».

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Выкапаць хутка і дакладна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».