Вы тут

У 10 сталічных кавярнях з'явіліся скрынкі для буккросінгу


Іх усталёўка і напаўненне кнігамі адбываецца ў межах праекта movabox, арганізаванага кампаніяй velcom дзеля папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.


Кнігі Людмілы Рублеўскай пра адважнага Пранціша Вырвіча і яго мудрага сябра Баўтрамея Лёдніка, «Сечка» Андрэя Федарэнкі, замалёўкі Адама Глобуса, сабраныя пад вокладкай «Партрэтаў», «Паўночны вецер для спелых пладоў» Юры Станкевіча і дапаможнік для тых, хто хоча паглыбіць сваё веданне беларускай мовы — вось такі асартымент кніг пакуль што прапануецца для ўдзельнікаў праекта і патэнцыйных чытачоў сучаснай беларускай літаратуры. Арганізатары абяцаюць, што час ад часу палічкі будуць папаўняцца новымі выданнямі.

Хутка да праекта movabox далучацца і абласныя цэнтры. Тут таксама будуць размешчаныя 10 жоўтых скрынак для буккросінгу.

Нагадаем таксама, што на сайце movabox.by можна прайсці тэст, прысвечаны кнізе Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча», і выйграць скрынку, поўную чароўных артэфактаў з гэтага рамана.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пачытаем?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».