Вы тут

На што робяць ухіл у філіяле «Пяцігор'е» Агракамбіната «Дзяржынскі»?


Філіял «Пяцігор'е» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» створаны ў выніку пераўтварэння калгаса імя Леніна ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Пяцігор'е». Затым гаспадарка была далучана да ААТ «Дзяржынская бройлерная фабрыка» і перайменавана ў сельскагаспадарчае падраздзяленне агракамбіната «Дзяржынскі», пазней рэарганізавана ў філіял гэтага камбіната.


Рапс, жы­та, яч­мень, тры­ці­ка­ле, ку­ку­ру­за — убор­ка гэ­тых куль­тур у гас­па­дар­цы пра­ве­дзе­на якас­на і свое­ча­со­ва. Плён­на пра­ца­ва­лі на па­лет­ках пе­ра­да­выя кам­бай­не­ры Ві­та­ль Лас­іц­кі і Аляк­сандр Трэ­шчан­ка.

«Пяцігор'е» — найбуйнейшая сельгасарганізацыя ў Дзяржынскім раёне, якая займае 80 квадратных кіламетраў. Асноўны напрамак дзейнасці — атрыманне малака і мяса. За кошт продажу прадукцыі прадпрыемства мае прыбытак. Разам з тым філіял з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам збожжа, якое пасля адпаведнай перапрацоўкі выкарыстоўваюць на корм для птушкі. І такім чынам уносіць сваю долю ў зніжэнне сабекошту прадукцыі бройлернай фабрыкі. А збожжавымі культурамі ў «Пяцігор'і» занята больш, чым 2200 гектараў. Гэта самая вялікая плошча ў раёне.

Узначальвае гаспадарку Пётр Ярыжанец. Пётр Пятровіч — чалавек справы, шмат гаварыць і хваліцца поспехамі не любіць. Пра сваю гаспадарку расказвае стрымана — толькі лічбы і факты:

— За 10 месяцаў рост валавой прадукцыі склаў 111,8%, у тым ліку па малаку —107,2%, па мясе —108,7%, у раслінаводстве —115,4%. Валавы надой малака — 10 532 тоны, што больш на 710 тон, чым летась. На кожную карову надоена больш за 6,9 тыс. літраў малака. Прырост атрымалі за кошт павелічэння колькасці дойнага статка. Таварнасць малака — 96,6%, 80% яго здадзена на перапрацоўчыя прадпрыемствы экстра-класам. Валавая прывага жывёлы — 180 тон: на 63 тоны больш да мінулага года. Сярэднясутачная прывага маладняку за 10 месяцаў — 670 грамаў. Словам, спрацавалі па ўсіх паказчыках лепш, чым летась. Удалося гэтага дасягнуць за кошт арганізацыі працы, якаснай кармавой базы. Было нарыхтавана 14 тыс. 47 тон сенажу, плюс 2 тыс. тон да 2015-га. Нарыхтавалі сіласу з кукурузы 28 тыс. тон. Гэта дазволіць і ў наступным годзе прыбаўляць у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. У раслінаводстве атрымана 11,7 тыс. тон збожжа ў свірнавай вазе пры ўраджайнасці 60 цэнтнераў з гектара, а таксама 2 тыс. 70 тон рапсу ў свірнавай вазе (ураджайнасць 32,9 цэнтнера з гектара). Мяркуем сабраць каля 8 тыс. тон збожжа кукурузы ў свірнавай вазе (ураджайнасць 80 ц/га). Вынік — на 2 тыс. тон больш, чым летась.

У філіяле ўхіл робяць на тое, каб атрымаць якаснае збожжа.

— Жніво пачынаецца 1 ліпеня. Спачатку ўбіраем рапс, затым па чарзе — каласавыя і кукурузу. Па сутнасці тры сушыльныя комплексы пачынаюць працаваць з 5 ліпеня бесперапынна. Раслінаводства пабудавана так, каб максімальна загрузіць людзей, тэхніку. Усё накіравана на канчатковы вынік — прыбытак, — кажа дырэктар.

Яны пра­цу­юць у роз­ных служ­бах кі­раў­ніц­тва гас­па­дар­кай: ін­спек­тар па кад­рах Ала Ні­ла­ва, бух­гал­тар Да­р'я Пля­сун, спе­цы­я­ліст па ар­га­ні­за­цыі за­ку­пак Ган­на Мі­ла­шэў­ская, бух­гал­та­ры Свят­ла­на Зу­е­ва, Ва­ле­рыя Кас­пя­ро­віч, Воль­га Са­ўчыц, Ак­са­на Ані­кі­ен­ка, га­лоў­ны бух­гал­тар Жан­на Клі­ма­ва, га­лоў­ны эка­на­міст Ка­ця­ры­на Кас­цюк.

Стратэгія поспеху ва ўборачнай кампаніі — у правільнай расстаноўцы кадраў і прадуманай арганізацыі вытворчых працэсаў. А 6-й раніцы галоўныя спецыялісты збіраюцца на планёрку, а ў 7 кожны з іх ужо на рабочым месцы. Асаблівая ўвага — уборачнаму канвееру. Аб тым, што ён працуе без збояў, сведчаць вынікі. Гаспадарка па колькасці валавога збожжа ў раёне ў лідарах.

Галоўнае для кіраўніка — зрабіць сельгасарганізацыю яшчэ больш моцнай, паспяховай. Чым большы прыбытак — тым мацнейшая гаспадарка, а значыць, і дабрабыт людзей, што тут працуюць.

Менавіта гэтым мэтам і падпарадкавана вытворчая дзейнасць Пятра Ярыжанца. На працягу многіх гадоў гаспадарка не стаіць на месцы, расце, развіваецца. Сваю дзейнасць Пётр Ярыжанец пачаў з пераўзбраення малочнатаварнага комплексу. Якаснае малако — гэта дадатковыя грошы, а значыць, магчымасць набываць запчасткі, паліва для тэхнікі, насенне і ўгнаенні на палі, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, павышаць заработную плату. Для гэтага шмат зроблена: пабудаваны сянажныя ямы на 36 тыс. тон корму, рэканструяваны памяшканні на 400 галоў жывёлы. Узведзены памяшканні для беспрывязнога ўтрымання на 300 цялят, а таксама два цялятнікі для маладняку 60-дзённага ўзросту, рэканструявана 10 памяшканняў для буйной рагатай жывёлы, устаноўлены дзве новыя даільныя залы «Вестфалія». Кожны год у гаспадарцы з'яўляюцца новыя аб'екты. Не выключэнне і сёлетні год: узведзены дзве сянажныя траншэі ёмістасцю па 2 тыс. тон корму кожная, вядзецца будаўніцтва фермы на 300 кароў. А гэта дае падставу ў наступным годзе прырасці малаком. Летась увялі ферму на 400 дойных кароў.

Ме­ха­ні­за­та­ры Сяр­гей Куз­міч і Аляк­сандр Дзя­дзю­ля вы­дат­на пра­ца­ва­лі на асен­нім во­ры­ве.

— Галоўны наш набытак — людзі. Сёння ў гаспадарцы працуе 156 чалавек. Пра кожнага з іх магу сказаць, што яны выдатныя працаўнікі, унікальныя ў сваёй прафесіі, як жывёлаводы, так і даяркі, механізатары, спецыялісты. Усім дзякуй за тое, што яны робяць. Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці— многія з іх будуць удастоены ўзнагарод і ў раёне, і ў вобласці за высокія паказчыкі. Неаднойчы займаў перадавыя месцы сярод камбайнераў Віталь Ласіцкі. А ў 2011 і 2012 гадах быў адпаведна першым і другім сярод камбайнавых экіпажаў на абласных «Дажынках». Аляксандр Трэшчанка, Павел Аніскевіч, Аляксандр Дзярыба, Сяргей Новік, Васіль Яцэнка таксама працавалі самааддана на жніве. Механізатары Міхаіл Казачок, Уладзімір Цішкоў, Андрэй Досін зааралі тысячы гектараў ворыва. Вадзіцелі Уладзімір Раўтовіч, Фёдар Шаўчэнка, Вадзім Ключэўскі паказвалі добрыя вынікі на адвозцы зерня ад камбайнаў. Ала Філіпенка, Алена Залуцкая, Марына Баравік надаілі па 8-9 тыс. літраў малака на карову. Галоўныя спецыялісты і спецыялісты сярэдняга звяна — кожны на сваім месцы: аграном Аляксандр Жолуд, начальнік цэха жывёлагадоўлі Святлана Губарава, а таксама шмат іншых. Здароўя ўсім, дабрабыту, каб нашы людзі з радасцю ішлі на работу і вярталіся дадому, жылі ў дастатку, гадавалі дзяцей і ўнукаў, — зычыць сваім працаўнікам кіраўнік.

Сапраўды, у філіяле склаўся моцны і стабільны калектыў. Як адзначыў Пётр Пятровіч, коней на пераправе не мяняюць: «Канешне, каго кіраўніцтва вобласці, раёна палічыла дастойным, тыя ўзначалілі іншыя прадпрыемствы і сёння паспяхова працуюць, а іх месца занялі нашы, дамарошчаныя спецыялісты». Цікавы лёс у галоўнага бухгалтара гаспадаркі Жанны Клімавай. Жанна Аляксандраўна больш як 20 гадоў пражыла ў сталіцы, выгадавала дзяцей. Але жанчына вярнулася ў родную вёску Кляноўку, якая месціцца на тэрыторыі філіяла, каб даглядаць маці. Ды так і засталася на малой Радзіме, паколькі тут знайшлася работа. Пётр Ярыжанец запрасіў яе на пасаду галоўнага бухгалтара. Цяпер спецыяліст перадае свой багаты вопыт маладым. Нядаўна галоўным эканамістам у «Пяцігор'е» прыйшла Кацярына Касцюк. Малады спецыяліст атрымала новую кватэру. Летась тут пабудавалі жылы дом на 12 кватэр.

— На цэнтральнай сядзібе і іншых населеных пунктах філіяла кіраўніцтва гаспадаркі і самі людзі падтрымліваюць парадак. Для моладзі працуе спартыўная зала, ёсць усё неабходнае для камфортнага жыцця: аптэка, крама, Дом культуры.

Як прызнаўся дырэктар, канешне, без праблем не бывае. Яны ёсць ва ўсіх. Але Пётр Пятровіч іх пераадольвае. Здараецца, прадпрыемствы перапрацоўкі затрымліваюць разлікі за пастаўленую прадукцыю. Бясспрэчна, сродкі на рахунку ў філіяла ёсць: атрыманы мільярды рублёў чыстага прыбытку ў недамінаваных цэнах. Аднак адтэрміноўка плацяжоў уплывае на абаротны капітал.


Паважаныя аграрыі! Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі!

Ад усяго сэрца віншую вас з прафесійным святам! Жадаю вам, прысвяціўшым сваё жыццё роднай зямлі, працаваць гэтак жа ўпарта, самазабыўна, не апускаючы рук, і шчыра радавацца вынікам сваёй працы, як радуемся ім мы. Няхай вашы намаганні ўвянчаюцца ўражвальнымі пладамі, няхай засухі і ліўні мінаюць вашы ўгоддзі, а ўраджай перавышае вашы самыя смелыя задумы. Дзякуй вам за нялёгкую працу, патрэбную нам усім. З Днём работніка сельскай гаспадаркі!

Дырэктар філіяла «Пяцігор'е» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Пётр Ярыжанец.

УНП 601059786

Загаловак у газеце: Канчатковы вынік — дадатковы прыбытак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».