Вы тут

У Дзяржынскім раёне паспяхова працуюць школьныя бізнес-кампаніі


Тут дзеці засвойваюць выпуск тавараў, менеджмент і маркетынг у рэальных эканамічных умовах. А падчас асенніх канікул яны ладзяць на мясцовым рынку кірмашы-продажы, дзе прапануюць свае вырабы, сельскагаспадарчую прадукцыю: моркву, бульбу, цыбулю, яблыкі, грушы, вырашчаныя на школьных участках.

Прычым, самі робяць калькуляцыю, устанаўліваюць на іх цэны. І людзі з задавальненнем набываюць дары саду і агарода. Па-першае, яны экалагічна чыстыя, па другое — таннейшыя, чым у крамах. Частка прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі ідзе на зарплату юным вытворцам.


Весела і ажыўлена прайшоў і сёлетні кірмаш, у якім удзельнічалі 26 сярэдніх школ, гімназій, вучэбна-вытворчыя камбінаты, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, эколага-біялагічны Цэнтр.

Вынікі падводзіліся ў канцы дня. Пры гэтым улічваліся не толькі атрыманы прыбытак, але і адзнакі журы за афармленне гандлёвага месца, творчыя прэзентацыі і якасць прадукцыі.

Найбольш за сваю сельгаспрадукцыю на гэты раз выручылі юныя бізнесмены з гімназіі г. Дзяржынска, Чарнікоўшчынскага вучэбна-вытворчага камбіната, якія вырасцілі багаты ўраджай. Тут даволі вялікі прышкольны ўчастак, сад. Дзеці нарыхтавалі дастаткова гародніны і садавіны для сваёй сталовай, а лішкі прадалі. Напрыклад, адгрузілі сёлета грушы і яблыкі гімназіі горада Дзяржынска. Іх прадукцыя на кірмашы разыходзілася як гарачыя піражкі.

Разам з тым, як лічаць педагогі, установы адукацыі — гэта не гандлёвыя прадпрыемствы. Найпершая мэта кірмашу — не прыбытак, а вопыт, які набываюць вучні і які спатрэбіцца ў будучым, дапаможа адкрыць сваю справу, навучыць зарабляць грошы і забяспечваць сябе і свае сем'і ўсім неабходным.

Загаловак у газеце: У бізнес — са школьнай парты

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.