Вы тут

У Дзяржынску дзяцей вучаць ашчадна адносіцца да прыродных рэсурсаў


Мадэрнізацыя гэтай адукацыйнай установы праведзена па праекце ПРААН за кошт Еўрасаюза і раённага бюджэту. Тут выкарыстаны сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць скараціць спажыванне энергіі ў 2 разы. На даху будынка ўладкаваны сонечныя калектары, утылізатары цяпла для падагрэву вонкавага паветра, уцеплены сцены і дах, аконныя рамы заменены на двухкамерныя шклопакеты, а лямпачкі напальвання — на энергазберагальныя. На кухні ўстаноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне, за абагравальнымі прыборамі зманціраваны цеплаадбіваючыя экраны.


Разам з тэхнічным бокам не менш важны і адукацыйны аспект. Дзеці і падлеткі будуць ведаць, як эканоміць энергарэсурсы, берагчы навакольнае асяроддзе. А навучаць іх гэтаму педагогі, для якіх арганізавалі тэматычныя семінары. Настаўнікі ў сваю чаргу падзеляцца сваімі ведамі і вопытам з калегамі, а таксама будуць укараняць заняткі па энергаэфектыўнасці ў вучэбны працэс. Разам з вучнямі яны арганізуюць таксама акцыі для бацькоў і мясцовых жыхароў.

У межах праекта распрацавана канцэпцыя «Хуткай энергетычнай дапамогі». Праз выкарыстанне відэаролікаў, коміксаў, кніг-маляванак у даступнай форме яна тлумачыць сутнасць тэхналогій, паказвае перавагі выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі.

Усяго ў Беларусі рэалізаваны 4 такія пілотныя праекты. Акрамя школы ў Дзяржынску ў яго ўвайшлі яслі-сад №45 у Гродне, яслі-сад у Ашмянах і Віцебскі прафесіянальна-тэхнічны каледж машынабудавання імя Шмырова.

Папярэдне праводзіўся аўдыт будынкаў, для кожнага з іх распрацоўваўся свой комплекс мерапрыемстваў. Напрыклад, для школы не спатрэбілася вялікая колькасць сонечных электродаў, паколькі летам дзеці знаходзяцца на канікулах. А вось у Ашмянскім дзіцячым садзе іх шмат, паколькі тут ёсць басейн, які функцыянуе за кошт энергіі сонца.

Загаловак у газеце: «Хуткая дапамога» для навакольнага асяроддзя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».