Вы тут

Найлепшыя аўтары атрымалі ўзнагароды на V Форуме маладых журналістаў


Учора ў Доме прэсы сабраліся юныя супрацоўнікі СМІ з усёй краіны, каб памерацца сваімі сіламі і высветліць, хто з іх самы лепшы ў чатырох намінацыях: рэпарцёр, аглядальнік, радыёвядучы і фотакарэспандэнт. Перад гэтым прайшло пасяджэнне з удзелам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч на тэму «Маральнасць як асноватворны прынцып прафесійнай дзейнасці журналіста», падчас якога ўдзельнікі і госці выказалі свае думкі пра сучасны этап развіцця сваёй прафесіі.


Лілія АНАНІЧ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

— Прафесійны журналіст нясе адказнасць за слова, якое даносіцца чытачу, гледачу, слухачу. Як у лекараў ёсць прынцып «не нашкодзь», я лічу, што і ў журналістаў таксама гэты прынцып павінен працаваць, таму што трэба разумець, што ты нясеш інфармацыю для стварэння. І вельмі важна не падзяляць паняцці маральнасці і любові да сваёй краіны. Гэта не кажа пра тое, што трэба не бачыць праблем. Трэба дакопвацца да сутнасці, быць удумлівым. Умець прапускаць праз сябе, праз свае прафесійныя веды ўсю інфармацыю, якая нас акружае. Толькі мы абавязаны развіваць сваю краіну.

Ігар БУЗОЎСКІ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

— Дзяржава зацікаўлена ў выхаванні здаровай маральна і духоўна асобы. Што будзе ў каштоўнасцях, якія фарміруюцца ў моладзі, у грамадзянскай супольнасці? У апошнім апытанні, якое мы праводзілі, прымалі ўдзел 8000 навучэнцаў. Зрэз быў досыць шырокі. Было адзначана, што для таго, каб атрымаць інфармацыю на тэмы культуры, духоўнасці і маральнасці, газету выбіраюць 6,5% апытаных, радыё — 3,9%, тэлебачанне — 21,7%, інтэрнэт — 88,5%.

Вадзім ГІГІН, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ:

— Для таго каб быць паспяховым журналістам, трэба займаць аўтарскую пазіцыю. Праблема вызначэння сваёй пазіцыі таксама стаіць перад сучаснай журналістыкай. Людзі хочуць бачыць інфармацыю не абязлічаную — такую яны ў сацыяльных сетках прачытаюць — яны жадаюць даведацца пра аўтарскую пазіцыю журналіста, пачуць яго меркаванне. Менавіта таму цяпер ідзе «бум» блогаў і аўтарскіх калонак.

Андрэй БЕЛЯКОЎ, першы сакратар ЦК БРСМ:

— Яшчэ адна задача стаіць — выхаваць працавітасць. Без працы не толькі рыбку з сажалкі нельга выцягнуць, але і сфарміраваць некаторыя каштоўнасці. Выхаванне працавітасці ідзе непарыўна з паняццямі маральнасці і духоўнасці. На жаль, у гэтым аспекце таксама існуе шмат пытанняў і праблем. Зараз навязваюць ідэалогію матэрыяльнага дабрабыту як вышэйшай каштоўнасці, у тым ліку «лёгкіх» грошай. Вельмі важна фарміраваць працавітасць, у тым ліку ў журналістаў. Паколькі толькі так можна дасягнуць добрых вынікаў у любой сферы.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ, спе­цы­яль­ны ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды», пе­ра­маг­ла ў на­мі­на­цыі «Най­леп­шы агля­даль­нік». Узнагароду ўручыў старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак. Він­шу­ем!

Дзмітрый ЖУК, генеральны дырэктар БелТА:

— Мы расказваем пра жыццё людзей. Гэта значыць, што журналісты на працы круглыя суткі, без перапынкаў на абед. Калі вы праходзіце міма чагосьці цікавага, значыць, вы не ў прафесіі. Ёсць дзве рэчы, якімі трэба кіравацца. Першая — гэта здаровы сэнс, другая — запаведзь лекараў «не нашкодзь».

Ігар МАРЗАЛЮК, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— Ёсць некаторыя рэчы, якія нельга парушаць. Пасля змен у журналістыцы, якія адбываліся апошнія 20 гадоў, журналістам часам лічыць сябе ці не кожны. Чаму я заўсёды за прафесійную супольнасць? Ёсць правілы гульні. Частка тых, хто пафасна называе сябе журналістамі, на самай справе спецыялісты шырокага профілю з вузкімі ведамі. Людзі, якія пасля агратэхнікума ці ветакадэміі вырашылі, што могуць пісаць, за якімі няма прафесійнай базы.

Таццяна СУЛІМАВА, вядучая радыё «ОНТ»:

— У карэспандэнтаў вельмі вялікая канкурэнцыя ў свеце грамадзянскіх журналістаў. Тых самых людзей, якія валодаюць гаджэтамі і з'яўляюцца рэпарцёрамі з месца падзей. Іх фатаграфіі з'яўляюцца хутчэй, чым тэлевізійныя або газетныя выпускі. Гэтым абумоўлена такая вялікая ўвага да інфармацыі, якая ёсць у інтэрнэце. Гэта і ёсць тая самая трэцяя хваля па Тофлеру, якой супрацьстаяць ужо немагчыма.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Адказныя за слова

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.