Вы тут

Беларусь гатова рэалізоўваць сумесныя з Катарам інвестыцыйныя праекты


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам фінансаў Дзяржавы Катар Алі Шарыфам аль-Імадзі і міністрам транспарту і камунікацый гэтай краіны Джасемам Бен Сейфам аль-Сулайці.


Кіраўнік дзяржавы, вітаючы гасцей, падзякаваў «за тую работу, якая была сумесна праведзена зусім нядаўна ў Катары». «Мы з вамі сышліся ў меркаванні, што нам няма неабходнасці гаварыць, з чаго пачаць, таму што вы рэалізавалі ў Беларусі вельмі буйны інвестыцыйны праект, пабудаваўшы гасцініцу «Марыёт», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Тым не менш на гэтым спыняцца нельга. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час яго нядаўняга візіту ў Катар гаворка ішла аб магчымасці рэалізацыі двух-трох сур'ёзных праектаў, якія б прадэманстравалі агульную рашучасць пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Ужо праведзена пэўная работа беларускімі фінансавымі ведамствамі, банкамі ў гэтым кірунку. «Я вітаю пажаданні Катара працаваць у Беларусі, і мы створым для гэтага ўсе неабходныя ўмовы», — запэўніў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў той факт, што катарская дэлегацыя, паабяцаўшы прыехаць у Мінск для перамоў, зрабіла гэта вельмі хутка. Ён упэўнены, што гэтыя перамовы стануць добрым падрыхтоўчым этапам да візіту Эміра Катара ў Мінск.

У сваю чаргу Алі Шарыф аль-Імадзі запэўніў, што Катар мае намер дакладна рэалізаваць усе дамоўленасці на вышэйшым узроўні з Беларуссю. Ён сказаў, што гэты візіт стаў працягам нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Катар. Міністр фінансаў таксама паведаміў, што Эмір Катара даў выразныя ўказанні ажыццявіць беларуска-катарскія дамоўленасці.

Загаловак у газеце: Рэалізаваць усе дамоўленасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».