Вы тут

Марыя Магільная з Магілёва перамагла на музычным фестывалі ў Сербіі


У фестывалі, які праходзіў у горадзе Нові-Сад, прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 краін — Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Ізраіля, Латвіі, Мальты, Македоніі, Расіі, Сербіі, Славеніі, Харватыі, Чарнагорыі. Юная выканаўца з Магілёва Марыя Магільная стала ўладальніцай Гран-пры, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Сербіі.


Беларусь у Сербіі прадстаўлялі таксама дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў (WAF) Аляксандр Сідарэнка (старшыня журы) і кіраўнік эстраднай студыі «Наталі» (Мінск), кампазітар, прадзюсар, член WAF Наталля Скопец (член журы).

На закрыцці фестывалю прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры аўтаномнага края Ваяводзіна і пасольства Беларусі ў Сербіі.

Загаловак у газеце: Гран-пры — у Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.