Вы тут

У Магілёве пройдзе маладзёжны конкурс “АўтаЛэдзі — 2016”


24 лістапада ў Магілёве пройдзе рэспубліканскі маладзёжны конкурс “АўтаЛэдзі — 2016”, арганізатарам якога выступаюць Грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, УДАІ Міністэрства ўнутраных спраў пры падтрымцы Дзяржаўнага вытворчага аб'яднання “Беларуснафта”, грамадскага аб'яднання “АўтоАмерыка”. Урачыстая цырымонія адкрыцця конкурсу адбудзецца ў 11.00 на аўтадроме аб'яднанай тэхнічнай школе “ДТСААФ” №1 г.Магілёва.


Развеяць стэрэатыпы і міфы пра тое, што жанчына не здольная асвоіць кіраванне аўтамабілем маюць намер сем амбіцыйных і чароўных удзельніц рэспубліканскага фіналу конкурсу — аўтааматаркі з Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама Мінска.

Згодна з Палажэннем, у конкурсе прымаюць удзел дзяўчаты ва ўзросце да 31 года, якія маюць пасведчанне кіроўцы катэгорыі В, на асабістым легкавым аўтамабілі любой маркі (тып кузава: седан, хэтчбэк, універсал), які прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд ва ўстаноўленым парадку.

У ходзе чатырох практычных спаборніцтваў — “Аўтамабіль Лэдзі”, “Лэдзі дасведчаны кіроўца", “Лэдзі за рулём", “Я — Лэдзі” — прэтэндэнты на перамогу, яны ж — школьныя педагогі, маладыя прадпрымальнікі-бізнесвумен і нават медсястра-анестезіёлаг прадэманструюць свае веды ў Правілах дарожнага руху, майстэрстве фігурнага кіравання, а таксама творчыя таленты і ўпэўненасць у сабе.

Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў прафесійнае журы вызначыць лепшую “АўтаЛэдзі”. Пераможца і прызёры будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі, кветкамі, дыпломамі. Дарэчы, у гэтым годзе арганізатары заснавалі шэраг дадатковых намінацый: “АўтаЛэдзі Творчасць”, “АўтаЛэдзі Эрудыт”, “АўтаЛэдзі Зачараванне”, “АўтаЛэдзі Шумахер” і іншыя.

11.20, адкрытая пляцоўка

Першыя пяць балаў аматаркі аўтастрады змогуць зарабіць у адным з самых відовішчных конкурсаў — “Аўтамабіль Лэдзі”. У ходзе дадзенага выпрабаванні прэтэндэнткі прэзентуюць свае аўтамабілі, незвычайна упрыгожыўшы іх, праявяць творчыя і мастацкія здольнасці, а таксама артыстызм.

12.00, аўтадром

Практычнае выкананне элементаў кіравання — “дыяганальная паркоўка", "разварот на ўчастку абмежаваных памераў”, “дворык”, “заезд заднім ходам у бокс”, “пераадоленне ўздыму эстакады” — чакаюць дзяўчат падчас спаборніцтваў “Лэдзі дасведчаны кіроўца”.

За лепшы (найменшы) час можна атрымаць адразу восем балаў, аднак за кожную памылку пры выкананні практыкаванняў прадугледжаны часовыя штрафы.

13.00, камп'ютэрны клас

Арганізатары конкурсу лічаць, што тэарэтычны экзамен за камп’ютарам “Лэдзі за рулём” па Правілах дарожнага руху толькі пацвердзіць веды фіналістак рэспубліканскага праекта (найвышэйшая адзнака — дзесяць балаў).

14.30, актавая зала

Творчая самапрэзентацыя “Я — Лэдзі” дапаможа дзяўчатам знайсці таленавітых і больш выйгрышна падаць сябе (найвышэйшая ацэнка -- пяць балаў).

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу — 16.00.

Дарэчы, старт мерапрыемству дасць аўтапрабег "Дарогамі абаронцаў” з удзелам фіналістак конкурсу на сваіх аўто са сцягамі Рэспублікі Беларусь і БРСМ па маршруце: Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле” — помнік палкоўніку Куцепава (9.00, МК “Буйніцкае поле”).

Галоўная задача праекта — прыцягненне моладзі да актыўнага адпачынку, папулярызацыя аматарскага жаночага аўтаспорту, павышэнне прафесійнага ўзроўню жанчыны-кіроўцы, яе аўтарытэту як удзельніка дарожнага руху, прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганда бяспекі дарожнага руху.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?