Вы тут

Беларуская школьніца адзначана ўзнагародай Сусветнага паштовага саюза


Міжнародная арганізацыя, у якой прадстаўлены каля 200 краін, штогод праводзіць эпісталярны конкурс сярод моладзі. Маштабы яго велізарныя: сёлета ў ім паўдзельнічалі каля 980 тысяч хлопцаў і дзяўчат з 60 краін. Вытрымаўшы сур'ёзную канкурэнцыю, у ліку канкурсантаў, якія атрымалі заахвочвальную прэмію, аказалася жыхарка пасёлка Сноў Нясвіжскага раёна Віталіна ВІННІК.


Нягледзячы на ўзрост удзельнікаў — да 15 гадоў, — тэмы сачыненняў ім прапаноўваюцца зусім не дзіцячыя. Напрыклад, у мінулым годзе юным канкурсантам прыйшлося паразважаць аб тым, у якім свеце ім хацелася б жыць. Сёлета эпісталярнае «спаборніцтва», гісторыя якога пачалася ў 1971 годзе, адзначыла юбілей, таму тэма была ўскосна прымеркавана да падзеі і гучала так: «Напішы ліст сабе 45-гадоваму».

Як паведаміла намеснік дырэктара Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Алена ІШЧУК, конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў: спачатку на абласным і рэспубліканскім узроўнях, пасля работа-пераможца дасылаецца ў штаб-кватэру саюза ў Берн, у Швейцарыю. Беларускія школьнікі ўдзельнічаюць у конкурсе на працягу ўжо 20 гадоў, і не аднойчы за гэты час прадстаўнікі нашай краіны займалі ў ім прызавыя месцы. У гэтым годзе перамога дасталася дзяўчынцы з В'етнама. Наша Віталіна была адзначана дыпломам, а таксама атрымала пасланне ад генеральнага дырэктара саюза Бішара Хусейна, перакладзенае ў тым ліку і на беларускую мову. Узнагароджанне і перадача памятных прызоў ад Сусветнага паштовага саюза і РУП «Белпошта» адбыліся падчас урачыстай лінейкі ў Сноўскай сярэдняй школе.

У розных інтэлектуальных спаборніцтвах, канферэнцыях і алімпіядах шасцікласніца Віталіна ўдзельнічае амаль са сваіх першых дзён у школе. Аднак перамога ў рэспубліканскім эпісталярным конкурсе стала для яе нечаканасцю.

— Калі я даведалася аб выніках, я расплакалася. Настолькі мяне перапаўнялі эмоцыі! Узнагарода ад Сусветнага паштовага саюза — гэта так ганарова. Дыплом абавязкова зойме сваё месца на маёй паліцы з граматамі, — распавяла дзяўчынка.

Над лістом школьніца працавала доўга, у якасці асновы выбрала падтэму «11 рэчаў, якія я зразумела за 11 гадоў». Кожны выраз звязаны з пэўным прадметам — крыштальны шар, засушаная кветка або паштоўка маме, — які дзяўчынка складвае ў шкатулку памяці. Галоўнае пытанне, якое яна задае сабе дарослай: а ці памятаеш ты аб светаадчуванні часоў свайго юнацтва? Дарэчы, шкатулка памяці існуе не толькі ва ўяўленні, але і ў рэчаіснасці, так што, магчыма, ужо дарослая Віталіна сапраўды адкрые яе праз тры дзесяцігоддзі.

Першай свой ліст дзяўчынка паказала маці, якая, дарэчы, па сумяшчальніцтве з'яўляецца і яе настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Цяпер нястомная даследчыца працуе над чарговым конкурсным заданнем ад адной са сталічных гімназій: вывучае жыццёвы шлях Георгія Жукава. У бліжэйшых планах — паездка на канферэнцыю ў Маскву, якая стане для Віталіны ўжо 26-й па ліку.

— З будучай прафесіяй я пакуль не вызначылася, але, спадзяюся, яна будзе звязана з мовамі. У школе мне больш за ўсё падабаюцца руская і англійская мовы, літаратура, гісторыя, — кажа дзяўчынка. — Вядома, атрымліваць узнагароды, а тым больш перамагаць — вельмі прыемна. Але ўдзельнічаю я ў конкурсах не дзеля гэтага, а таму, што хачу развівацца. Гэта так захапляльна!

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ліст... да самой сябе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».