Вы тут

Паштавікі Віцебшчыны ездзяць на легкавых ўсюдыходах УАЗ


Паштавікі Віцебшчыны заўсёды даедуць, дойдуць туды, куды трэба. Для гэтага ёсць і адпаведная тэхніка. У прыватнасці, легкавыя ўсюдыходы УАЗ, якія выкарыстоўваюцца і ваеннымі.


Пе­ра­совач­нае ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі.

Асаблівасць паўночнай вобласці краіны ў тым, што тут найбольшая колькасць населеных пунктаў: больш за 5,7 тысячы. Але ўсе патрабаванні так званых сацыяльных стандартаў выконваюцца: не меней чым 5 разоў на тыдзень аказваюцца паштовыя паслугі.

— Мы абслугоўваем усе без выключэння вёскі. Нават калі там толькі адзін жыхар. Напэўна, няма сярод дарослых жыхароў Віцебшчыны такіх, якія хаця б раз у год не скарысталіся нашымі паслугамі. Хаця, ведаю, выконваем і заказы дзятвы. Як? У апошні час усё больш папулярныя пакупкі праз інтэрнэт. Дасведчаныя дзеці з дазволу бацькоў заказваюць на сайтах, напрыклад, тэлефоны, навушнікі, планшэты... А потым дарослы атрымлівае тавары пасля прад'яўлення пашпарта. Людзі ведаюць, што пошта не падвядзе. Своечасова з Кітая або любой іншай краіны будзе дастаўлена пасылка, бандэроль у паштовае аддзяленне або дамоў, — расказвае намеснік дырэктара Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Кацярына Зінкевіч.

Наконт, можна і так сказаць, эксклюзіўных паслуг «паштовага спецназа». Многім пенсіянерам пераліч-
ваюць пенсіі на банкаўскія карткі. Вядома, зручна і адпавядае патрэбам часу. Але банкамата ў вёсцы няма... І што рабіць? Паштовы работнік на перасоўным аддзяленні сувязі прыедзе і выручыць.

Аналагічным чынам прывозяць і прадукты харчавання, прадукцыю бытавой хіміі, нават электрапрыборы.

У «арсенале» паштавікоў Прыдзвіння на сёння вялікі парк тэхнікі. Тых жа перасоўных аддзяленняў ужо больш за 40. Калі прасцей і эфектыўней даехаць на веласіпедах, выкарыстоўваюцца гэтыя «колы». Але, зразумела, позняй восенню і тым больш зімой на іх не паедзеш... І пешшу ідуць да кліентаў паштальёны, калі недалёка. Гужавы транспарт ужо даўно не выкарыстоўваецца.

Кліенты прывыклі, што Белпошта перыядычна прапаноўвае новыя паслугі.

— Сярод новых паслуг Netліст. Яна для тых, каму неабходна пераслаць інфармацыю ў максімальна кароткія тэрміны. Netліст можна адправіць у любым аддзяленні паштовай сувязі, у тым ліку і ў электроннай форме. Усё больш запатрабаваная «Мясцовая рассылка» — для фірм, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія хочуць пашырыць кліентуру. Буклеты і іншая рэкламная прадукцыя будзе распаўсюджаная па паштовых скрынях, — працягвае Кацярына Зінкевіч.

Дзелавым людзям прапануюць і комплексную паслугу «Паштовы маркетынг». Гэта добрая магчымасць вывучыць попыт на прадукцыю, атрымаць прапановы ад патэнцыйных спажыўцоў...

Нядаўна адбылася нарада, на якой былі падведзены вынікі работы за 9 месяцаў бягучага года. Дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргей Максак выступіў з дакладам аб выкананні паказчыкаў. Расказаў і пра паказчыкі маніторынгу. На мерапрыемстве былі падведзены вынікі абласнога спаборніцтва калектываў структурных падраздзяленняў. 1-е месца ў Глыбоцкага РУПС, 2-е месца — у Чашніцкага РУПС, 3-е месца — у Наваполацкага ГУПС.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Сацыяльны спецназ»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.