Вы тут

«Веды» будуць актыўна прыцягваць у свае шэрагі калектывы арганізацый


Учора прайшло пашыранае пасяджэнне прэзідыума праўлення Беларускага таварыства «Веды».

Як паведаміў старшыня праўлення арганізацыі Генадзь ПАЛЬЧЫК, «Веды» плануюць больш актыўна прыцягваць у свае шэрагі калектывы арганізацый. Напрыклад, кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук ужо пацвердзіла сваю гатоўнасць увайсці ў склад таварыства «Веды» як калектыўны член і тым самым будзе забяспечваць кадравую падтрымку мерапрыемстваў.


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар БУЗОЎСКІ адзначыў, што да мерапрыемстваў арганізацыі гатова падключыцца вялікая колькасць спікераў. Людзі імкнуцца прымаць удзел у грамадска-палітычным, інтэлектуальным, творчым жыцці грамадства. Пляцоўкай для іх могуць служыць лекцыі, семінары, канферэнцыі гэтага грамадскага аб'яднання. Такім чынам, яно можа ўдзельнічаць у фарміраванні творчай інтэлектуальнай эліты грамадства, падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

«Таварыству «Веды» неабходна да гэтага імкнуцца як арганізацыі з даўно сфарміраваным брэндам, які павінен спрацаваць і на перспектыву. Ён не растрачаны і мае каласальны рэсурс», — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і дадаў, што ў цяперашні няпросты час, калі мяняюцца каштоўнасныя арыенціры, падыходы да аналізу працэсаў у Беларусі і за мяжой, запатрабаваныя кампетэнтныя, прафесійныя лектары, якія могуць гэтыя працэсы растлумачыць. Пры гэтым важна, каб іх лекцыі былі цікавыя для аўдыторыі. Ігар Бузоўскі звярнуў увагу на неабходнасць актуалізацыі такога паняцця, як інфармацыйна-асветніцкая работа, для чаго таксама неабходныя прафесійныя прамоўцы.

Падчас пасяджэння гаворка ішла аб удасканаленні формаў удзелу грамадства ў інфармацыйна-асветніцкай рабоце, пытаннях фінансавання дзейнасці грамадскага аб'яднання, паведамляе БЕЛТА. Разглядаліся перспектывы сумесных грамадска значных праектаў таварыства «Веды» з дзяржаўнымі структурамі і арганізацыямі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыні праўленняў абласных структур грамадскага аб'яднання, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў.

Сёння ў структуру Беларускага таварыства «Веды» ўваходзіць 6 абласных, 8 гарадскіх, больш за 120 раённых арганізацый, якія аб'ядноўваюць звыш 15 тысяч членаў. Асветніцкая і адукацыйная дзейнасць уваходзіць у лік прыярытэтаў грамадскага аб'яднання.

Таварыства «Веды» садзейнічае прапагандзе нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця, інфармуе насельніцтва аб дзейнасці дзяржорганаў, палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці.

Загаловак у газеце: Стаўка на інтэлігенцыю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».