Вы тут

Калегія МЗС Беларусі і Расіі абмеркавала далейшае супрацоўніцтва


Сумеснае пасяджэнне калегій дыпламатычных ведамстваў нашай краіны і Расіі прайшло ў Мінску. Быў разгледжаны шэраг аспектаў двухбаковага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках — работа ў МАГАТЭ, чарнобыльская праблематыка, устойлівае развіццё, правы чалавека. Як заявіў журналістам па выніках пасяджэння Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў нашай краіны, Беларусь і Расія «праводзяць узгодненую лінію па гэтых напрамках, канструктыўная і цесная работа з расійскім бокам ва ўсіх даступных фарматах будзе працягнута».


«У кантэксце абмеркавання еўрапейскай праблематыкі, у прыватнасці, нашых адносін з Еўрасаюзам, хачу адзначыць, што Беларусь працягне адстойваць пазіцыю аб недапушчальнасці прымусу краін-партнёраў да выбару паміж еўразійскай і еўрапейскай інтэграцыяй. Зыходзім з таго, што Еўрасаюзу неабходна ўлічваць інтарэсы «суседзяў суседзяў» — сумежных з краінамі «Усходняга партнёрства» дзяржаў, уключаючы Расію», — падкрэсліў кіраўнік нашага дыпламатычнага ведамства.

Асаблівую ўвагу падчас дыскусіі дыпламаты ўдзялілі праблематыцы Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку пытанням наладжвання ўзаемадзеяння ЕАЭС з іншымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. «У сувязі з гэтым абмеркавана тэма выбудоўвання прагматычных і доўгатэрміновых адносін паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрасаюзам, — праінфармаваў Уладзімір Макей. — Нашым інтарэсам таксама адпавядае спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза з кітайскай ініцыятывай эканамічнага пояса Шаўковага шляху і наладжванне канструктыўных кантактаў паміж саюзам і АСЕАН».

Яшчэ адным важным прадметам размовы на сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі стала сумеснае процідзеянне спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, паведамляе БЕЛТА. «Мы дамовіліся актывізаваць нашы сумесныя намаганні на гэтым напрамку, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый, — паведаміў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай дзяржавы. — Абарона агульных каштоўнасцяў і ідэалаў — гэта наш святы абавязак перад ветэранамі і гістарычнай памяццю беларускага і расійскага народаў».

У сваю чаргу Сяргей ЛАЎРОЎ, міністр замежных спраў Расіі, адзначыў канструктыўны характар сустрэчы. «Мы змаглі забяспечыць сапраўды саюзніцкі характар нашых адносін, паказаць усе перавагі, звязаныя з паступальным збліжэннем», — сказаў ён.

Загаловак у газеце: Разам — супраць фальсіфікацыі гісторыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?