Вы тут

Дзярждэп папярэдзіў аб магчымасці тэрактаў у Еўропе


Дзярждэпартамент ЗША папярэдзіў амерыканскіх грамадзян аб павышанай рызыцы тэрарыстычных нападаў на тэрыторыі Еўропы, асабліва ў час свят.


Згодна з інфармацыяй ведамства, тэрарыстычныя групоўкі «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда», а таксама іх філіялы працягваюць планаваць атакі ў еўрапейскіх краінах. У ведамстве заклікалі грамадзян ЗША захоўваць асцярожнасць. Гэтая перасцярога дзейнічае да 20 лютага 2017 года. Паводле звестак дзярждэпартамента, небяспека можа зыходзіць не толькі ад вышэйзгаданых груповак, але і ад дамарослых тэрарыстаў, «якія спачуваюць экстрэмістам». «Баевікі могуць прымяняць самыя разнастайныя тактыкі з выкарыстаннем як традыцыйных, так і нетрадыцыйных відаў узбраення», — заявілі дыпламаты, удакладніўшы, што экстрэмісты могуць выбіраць сваімі мішэнямі як службовых асоб, так і простых людзей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».