Вы тут

Белпошта прапануе заказаць «Віншаванне Дзеда Мароза»


«Віншаванне Дзеда Мароза» — гэта ліст з цёплымі пажаданнямі ці падарунак з мяккай цацкай (сімвалам будучага года — пеўнем).


Аформіць і аплаціць паслугу можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, з дапамогай інтэрнэт-сэрвісу «Віншаванне Дзеда Мароза» (з магчымасцю разліку банкаўскай карткай), у паштальёна. Заказы па тэрыторыі Беларусі прымаюцца да 22 снежня, у краіны СНД і далёкага замежжа — да 1 снежня. Па 30 лістапада, дарэчы, дзейнічае зніжка 10 працэнтаў.

А самыя маленькія могуць даслаць ліст Дзеду Марозу ці Снягурцы. У круглай зале сталічнага Паштамта для іх паставілі спецыяльную скрыню. Лісты да любімых навагодніх персанажаў можна адправіць таксама ў любым аддзяленні сувязі. Нагадаем, што адрас «марозаўскай» рэзідэнцыі — Белавежская пушча (225063, вёска Каменюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць).

Нагадаем, што лепшага Дзеда Мароза і Снягурку выберуць у час конкурса "Ёлка-Фэст 2016".

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Казка ў кожны дом

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.