Вы тут

Кітайцы пабудуюць фотаэлектрастанцыю ў Чарнобылі


Аб'ём інвестыцый — мільярды долараў.


Кітайская карпарацыя GSL System Integration Nechnology Co., Ltd. пацвердзіла свой удзел у будаўніцтве фотаэлектрычнай электрастанцыі ў Чарнобыльскай зоне, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Як пацвердзіў старшыня праўлення карпарацыі Шу Хуа, GSL System Integration Nechnology Co., Ltd. прыме ўдзел у праекце сумесна з адной украінскай кампаніяй, якая займаецца ацэнкай уздзеяння на навакольнае асяроддзе і апрацоўкай ядзерных адходаў. Сума інвестыцый ацэньваецца ў мільярды долараў. Па словах міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астапа Семерака, абраная мясцовасць забяспечана дастатковым сонечным асвятленнем і таннай зямлёй, што дае праекту спрыяльныя прыродныя і інфраструктурныя ўмовы. 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.