Вы тут

"Алібаба" абганяе "Гугл"


Кітайская кампанія актыўна асвойвае ўсе кантыненты.


Кампанія "Alibaba Cloud" абвясціла, што на працягу месяца запусціць новыя цэнтры апрацоўкі дадзеных у Еўропе, на Блізкім Усходзе, у Японіі і Аўстраліі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Раней "Alibaba Cloud" ужо адкрыла такія цэнтры ў заходняй і ўсходняй частцы ЗША, Сінгапуры і Ганконгу, а таксама заснавала штаб-кватэру для замежных аперацый у Сінгапуры. На рэгіянальным рынку "Alibaba Cloud" стане першай кампаніяй, якая адкрыла міжнародны цэнтр апрацоўкі дадзеных на Блізкім Усходзе, у дадзеным рэгіёне адбываецца хуткае пашырэнне інтэрнэт-рынка, у тым ліку кітайскія інтэрнэт-кампаніі відавочна праяўляюць тэндэнцыі па выхадзе за мяжу. У мінулым годзе "Alibaba Cloud" і "Meraas Group" заснавалі сумеснае прадпрыемства "Yvolve" ў Дубаі, каб прадастаўляць вылічальныя паслугі для прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. 

Як паказалі дадзеныя дакладу інвестыцыйнага банка, "Amazon", "Microsoft" і "Alibaba Cloud" сфарміравалі першы лагер на рынку воблачных вылічэнняў. Па прагнозах, з разлікам даходаў за 2015 год, маштаб рынку "Alibaba Cloud" перавысіць "Google Cloud", і дасягне адной трэці сусветнага аб'ёму "Azure Microsoft".

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».