Вы тут

9 фактаў пра ірландцаў


Ірландыя — дажджлівы зялёны востраў з цікавай і захапляльнай гісторыяй. Тут паважаюць традыцыі і захоўваюць прыроду ў першароднай чысціні, так што таямнічы кельцкі дух, здаецца, да гэтага часу лунае ў паветры.


А яшчэ ірландцы:

  • Атрымліваюць незвычайную спадчыну

​Звычайна спадчыннікі знаходзяцца ў чаканні зямельнай уласнасці або куфэрка з сямейнымі рэліквіямі. Жыхары Ірландыі з гэтай традыцыяй склалі свайго роду каламбур: галоўнай каштоўнасцю, якая пераходзіць ад бацькі да сына, лічыцца капялюш — пры гэтым капрызным надвор'і рэч незаменная.

  • Не ядуць у гасцях

Ёсць у ірландцаў дзіўная асаблівасць: вельмі ўжо ім няўтульна ў гасцях, таму часцей за ўсё сустрэчы пераносяцца ў мілыя сэрцу пабы. Калі вам удалося зацягнуць маўклівага суседа на вячэру, будзьце гатовыя да таго, што ад вашага пачастунку ён можа адмовіцца.

  • Любяць «чорны» гумар

Весці размовы — любімы занятак ірландцаў, але яны не могуць абысціся без «чорнага» гумару. А ўжо калі пашанцавала пачуць камплімент у свой адрас — наступная фраза абавязкова верне вас з нябёсаў на зямлю. Іронія на востраве ў пашане, так што жыхары і не думаюць крыўдзіцца адзін на аднаго.

  • Абажаюць коней

Сэрца любога ірландца традыцыйна перапоўнена любоўю да коней. Асабліва ў захапленні ад коней жыхары маленькіх гарадоў Ірландыі: часцяком скачкі — адзінае, што выклікае іх цікавасць. Тут пародзісты скакун, які ідзе ўздоўж шашы, выкліча больш захаплення, чым новенькі ролс-ройс.

  • Палююць у горадзе

Ірландцы актыўна карыстаюцца блізкасцю сваіх паселішчаў да прыроды. Напрыклад, у Дубліне не ў навіну адарвацца ад бізнесу пасярод працоўнага тыдня і паехаць папаляваць з сабакам, а вечарам таго ж дня зноў акунуцца ў будзённыя клопаты. А жыхары паселішчаў спакойна страляюць курапатак і займаюцца рыбнай лоўляй проста ў межах горада.

  • Любяць паспрачацца

Спрэчка — нацыянальная слабасць ірландцаў. Вас будуць падахвочваць абмеркаваць чыюсьці пазіцыю, а ўжо калі вы не згодны — наракайце на сябе. Дыспут зацягнецца на некалькі гадзін, прычым ірландцы спрытна мяняюць кірунак размовы, і самая сур'ёзная дыскусія можа абярнуцца жартам.

  • Вясёлыя

Вясёлы нораў ірландцаў праяўляецца ў разнастайных прыказках. Бурная фантазія жыхароў таксама звязвае ўнікальныя прыродныя ландшафты з мноствам неверагодна забаўных падзей, якія тут нібыта адбываліся, прычым самы абсурдны выпадак вам раскажуць з самым сур'ёзным выглядам.

  • П'юць да ўпаду

У Ірландыі вечар нельга назваць удалым, калі вы не зазірнулі ў паб па піва. Толькі вось вярнуцца дадому лёгкай хадой будзе вельмі цяжка, бо часцей за ўсё ірландцы выпіваюць па сістэме «кругоў». У кампаніях кожны па чарзе купляе піва на ўсіх, і пакінуць паб раней, чым «круг» скончыцца, лічыцца непаважлівым.

  • Непапраўныя рэтраграды

Ірландцы, можна сказаць, зусім абыякава паставіліся да прамысловага перавароту і механізацыі. Калі ёсць магчымасць, яны хутчэй аддадуць перавагу нечаму больш традыцыйнаму. Так, сёння на чыгунцы краіны можна сустрэць лакаматывы пачатку XX стагоддзя (вядома ж, адрэстаўраваныя і ў спраўным стане).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».