Вы тут

385 год таму выйшаў у свет "Буквар" Спірыдона Собаля


У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля. Больш за 50 навукоўцаў, музейных работнікаў, даследчыкаў з Беларусі, Латвіі і Расіі прынялі ў ёй удзел. Разам з бібліятэкай у якасці арганізатараў канферэнцыі выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і абласны краязнаўчы музей. Па выніках навуковай сустрэчы плануецца выданне другога тома краязнаўчага штогодніка «Віцебскі край», які быў заснаваны сёлета.


Ты­туль­ная ста­рон­ка «Бук­ва­ра» Спі­ры­до­на Со­ба­ля, 1631 год, Ку­це­ін­ская дру­кар­ня.

Спірыдон Собаль нарадзіўся ў сям'і магілёўскага бурмістра і сваю першую адукацыю атрымаў у Магілёве. У 1630 годзе ён заснаваў пры Куцеінскай лаўры пад Оршай друкарню, якая ў XVІІ стагоддзі стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. Собаль ведаў некалькі моў. Дзякуючы яму выйшлі ў свет каля 20 выданняў. Імем Спірыдона Собаля ў Магілёве названая абласная ўзбуйненая друкарня, а ў Оршы — вуліца.

У бібліятэцы сёлета праходзіць шмат мерапрыемстваў для аматараў гісторыі. У прыватнасці, пасля заканчэння канферэнцыі, прысвечанай «Буквару» 1631 года, зацікаўленыя праслухалі лекцыю «Традыцыі гарадскога самакіравання ў Віцебску». Гэта частка праекта «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». На мінулых лекцыях гісторыкі, аматары даўніны распавядалі пра паселішчы на месцы будучага горада. Гаварылі і пра ролю княгіні Вольгі ў яго старадаўняй гісторыі, ролю скандынаваў у развіцці гандлёвых шляхоў, гарадоў і княстваў на Русі. Вялікую цікавасць выклікала і тэма рэлігійнага жыцця, гарадскога побыту ў Х—ХІІІ стагоддзях.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Буквар узростам 385 гадоў і не толькі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.