Вы тут

Сучасныя тэхналогіі на службе гарадской гаспадаркі


Адна з найбольш вострых праблем усіх буйных гарадоў — дарогі, прычым не толькі інтэнсіўны трафік, але і іх утрыманне. Пра стан вулічна-дарожнай сеткі, а таксама яе гатоўнасць да зімовага перыяду расказаў намеснік генеральнага дырэктара аб'яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» па бягучым утрыманні Анатоль ЖАМОДЗІК.


У гэтым годзе ў сталіцы ўпершыню была прыменена тэхналогія рамонту дарожнага палатна з дапамогай шкловалакна. Новая распрацоўка — вынік сумесных намаганняў прадстаўнікоў «Гаррамаўтадора», БНТУ і кітайскіх спецыялістаў. Пры рамонце дарог цяпер наносяцца дадатковыя ахоўныя пласты са шкловалакна, што дазваляе падоўжыць тэрмін эксплуатацыі асфальтабетонных пакрыццяў і павялічыць прамежак паміж рамонтамі на 3-5 гадоў. Пры гэтым тэхналогія досыць бюджэтная, выпрабаванне яна прайшла паспяхова, таму будзе прымяняцца і ў наступным сезоне.

Такім чынам было адрамантавана 155 тыс. кв.м дарожнага палатна. Новае пакрыццё зроблена на вуліцах Свіслацкай (ад МКАД да вуліцы Машынабудаўнікоў), Машынабудаўнікоў (ад Галадзеда да Свіслацкай), Бачылы (ад МКАД да Свіслацкай), Цімашэнкі (ад Прытыцкага да Панамарэнкі), праспекце Пушкіна (ад Прытыцкага да Альшэўскага). Усяго ж ў 2016 годзе палепшана якасць 730 тыс. кв.м вулічна-дарожнай сеткі сталіцы, з іх цалкам замянілі практычна 50%.

Яшчэ адна навінка гэтага года ў рабоце «Гаррамаўтадора» — увядзенне ў эксплуатацыю першага снегаплавільнага пункта. Ён знаходзіцца ў раёне перасячэння вуліцы Машынабудаўнікоў і МКАД. Пры дапамозе «гіганцкай печы» можна утылізаваць 5 тыс. куб. метраў снегу ў суткі. Плануецца, што туды яго будуць вазіць з бліжэйшых раёнаў. Акрамя таго, у сталіцы падрыхтавана 18 пляцовак для складзіравання снегу, якія былі адобраны эколагамі.

— Да зімовага перыяду ў нас цалкам гатовыя 727 адзінак спецтэхнікі. У рэзерве ёсць яшчэ 250 — 300, якія гатовы прадставіць іншыя арганізацыі, — усе дзеянні узгоднены з планам «Завея». Нарыхтавана неабходная колькасць процігалалёднай і пясчана-саляной сумесі — каля 56 тыс. тон. На дадзены момант для нас гэта аптымальны па суадносінах кошт—якасць рэагент, — адзначыў Анатоль Жамодзік.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дарогі рамантуюць шкловалакном, а лішні снег адпраўляюць у «печ»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».