Вы тут

Каля 2 тысяч хатніх гаспадарак атрымаюць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі


Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка.

Новая сістэма субсідый у першую чаргу павінна была падтрымаць асоб пенсійнага ўзросту і сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян ва ўмовах росту ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Тут выкарыстоўваюцца два прынцыпы — выяўляльны і заяўны. Па першым — пенсіянерам з малой пенсіяй і інвалідам субсідыя даецца аўтаматычна. Астатнім прэтэндэнтам на такую падтрымку неабходна пісаць заяву і збіраць адпаведныя дакументы.


Сёння сістэма ўжо пачала працаваць, але яе першыя вынікі крыху здзіўляюць нават кіраўніцтва ЖКГ. Работнікі міністэрства падлічылі, што хатніх гаспадарак, якія патэнцыйна маглі б трапіць пад атрыманне жыллёвых субсідый па выяўляльным прынцыпе, каля 420 тысяч. А на самай справе субсідыі атрымалі толькі прыкладна 2 тысячы сем'яў. Астатнія маюць большыя даходы, чым прапісана ў дакуменце, таму ў гэтую катэгорыю слабаабароненых і не трапляюць.

«Праграма новая, мы яе тэстуем. Сёння спецыялісты правяраюць кожны рахунак-паведамленне. Але парадак лічбаў, на жаль, атрымаўся невялікі, — сказаў Алег Паскробка. — Мы разумеем, што ў выпадку змены тарыфаў, дапамогай у выглядзе безнаяўных жыллёвых субсідый скарыстаецца значна большая колькасць людзей».

Падлічылі спецыялісты і тых, хто вырашыў атрымаць субсідыю самастойна. Аказалася, што гэты прынцып цяпер увогуле амаль не працуе. З заявамі на налічэнне безнаяўных жыллёвых субсідый звярнуліся 315 хатніх гаспадарак. Па іх прынята 164 рашэнні: 63 заяўнікі атрымалі субсідыі, а 101-му адмовілі. Гэта пры тым, што ў сістэме ЖКГ зарэгістравана каля 3 мільёнаў 542 тысяч асабовых рахункаў хатніх гаспадарак.

«Аналіз адмоў паказвае, што і тут парогавае значэнне, у межах якога прадастаўляюцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі, не дасягнута. Астатнія заявы знаходзяцца на стадыі разгляду», — адзначыў Алег Паскробка.

Прынцыповым момантам для атрымання такой субсідыі з'яўляецца мінімальная мяжа сярэднямесячнага даходу сям'і, які будзе параўноўвацца з сумай аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. На практыцы падобную дапамогу будуць прадастаўляць у выпадку, калі штомесячная плата за «камуналку» ў межах устаноўленых нормаў спажывання гэтых паслуг перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і, якая пражывае ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце.

Дарэчы, гэтыя прапорцыі могуць і змяніць. У Міністэрстве ЖКГ цяпер ідуць размовы аб тым, каб прапанаваць дыферэнцыраваны парог атрымання субсідыі. Напрыклад, тыя, хто мае зарплату ў 300 рублёў, будуць мець парог у 5% ад даходу замест 20%, а тыя, у каго 400 рублёў — 10%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Новаўвядзенне на перспектыву

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.