Вы тут

Ад народа ў спадчыну


Імя беларускага кампазітара Несцера Фёдаравіча Сакалоўскага (1902—1950), які жыў і працаваў у далёкія даваенныя і пасляваенныя часы, і сёння добра вядомае ў Беларусі.


Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, песень на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Адама Русака, Міхася Машары, Міхася Чарота, Алеся Якімовіча і іншых, хароў, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень. Ён таксама быў нястомным хормайстрам, фалькларыстам — запісаў і апрацаваў больш за 500 беларускіх народных песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў. Таму і характар яго ўласнай музыкі глыбока народны, як спеў усхваляванай душы.

«Песня пра Нёман» на словы Анатоля Астрэйкі (1911—1978) — адзін з шэдэўраў беларускай песеннай класікі — упершыню была выканана выдатным спеваком Мікалаем Ворвулевым і адразу стала незвычайна любімай і папулярнай у народзе.


Песня пра Нёман

Ой, Нёман, і слава, і песня

Народа майго і зямлі,

Магілаю ворагам цеснай

Не раз твае хвалі былі.

Рака наша слаўная Нёман

Чысцейшая чэрвеньскіх рос,

Хто мар не ўплятаў у твой гоман,

Табе хто пашаны не нёс.

Ой, Нёман, ой, бацька наш родны,

Як сонца, як дзень дарагі,

Садамі цудоўнай Радзімы

Твае расцвілі берагі.

Нагадаем чытачам, што працуе электронная скрыня pesnya@zvіazda.by, куды вы можаце дасылаць свае прапановы, з гісторыяй якіх песень хацелі б пазнаёміцца, якія словы і ноты — пабачыць у нашай рубрыцы. Пішыце нам!

Рубрыку вядзе кампазітар Уладзімір КАРЫЗНА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.