Вы тут

Чаго ў службовым рамане больш: радасці ці смутку?


Адназначны адказ на гэта пытанне даць даволі складана. Некаторыя псіхолагі, напрыклад, лічаць, што «карпаратыўныя раманы» (калі яны працякаюць па ўзаемнай згодзе) могуць павышаць працаздольнасць закаханых і нават натхняць іх на подзвігі. Аказваецца, павышаная колькасць гармонаў шчасця не толькі прымушае іх сэрцы ўзмоцнена біцца, але і значна актывізуе работу галаўнога мозга. А яшчэ — патройвае здольнасць фантазіраваць, што асабліва вітаецца ў творчых калектывах. У выніку самыя цікавыя, арыгінальныя ідэі нараджаюцца менавіта ў закаханых галовах.

Але гэта, як вядома, толькі адзін бок медаля. На другім — самыя разнастайныя стрэсы, зрывы і канфлікты, выкліканыя практычна непазбежным расчараванне у выбранніку (тым больш, калі нехта з закаханых ці абодва ўжо маюць сям'ю).


Сёння «Ева» дзеліцца сваімі парадамі з тымі, хто хоча пазбегнуць наступстваў, якія звычайна выцякаюць з «кубачка кавы»:

  • Звярніце ўвагу на тое, як часта да вас дакранаюцца ваш калега ці начальнік, калі ў гэтым няма неабходнасці. Імкніцеся спыніць падобныя дзеянні, пры гэтым не ўсміхаючыся і не дэманструючы пачуццё гумару.
  • Калі ваш шэф (калега) імкнецца застацца з вамі сам-насам без асаблівай прычыны, скарачайце час знаходжання з ім, выкарыстоўваючы любую нагоду.
  • Не ўдзельнічайце ў размовах, якія маюць непрыкрыты сексуальны характар, спыняйце іх. Легкадумнае стаўленне да такой размовы можа быць успрынята як прыхаванае запрашэнне да больш актыўных дзеянняў.
  • Будзьце асцярожнымі, прымаючы падарункі, знакі ўвагі ад калег ці начальніка — гэта можа стымуляваць фантазію мужчын.
  • Адказвайце «не» на любыя прапановы, як бы лёгка і нязмушана яны ні гучалі. «Сёння пагадзілася разам павячэраць, заўтра пагодзіцца і на большае», — думаюць мужчыны.
  • Каб у дачыненні да вас не ўзнікала двухсэнсоўных сітуацый, трэба быць упэўненай у сабе. Няўпэўненасць, адсутнасць дакладнай пазіцыі ставяць вас у становішча магчымай ахвяры. Дайце дакладна зразумець, што сексуальныя адносіны на рабоце для вас абсалютна выключаны. Аднак гэта не пазбаўляе вас права заставацца прыемнай і прывабнай.
  • І, нарэшце, апошняе. Усе вышэйпералічаныя парады абсалютна бессэнсоўныя, калі вы спіце і бачыце, як ваш калега ці шэф запрашае вас на запаветны «кубачак кавы»...

Ваша Ева

Загаловак у газеце: Рамантыка службовага рамана

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.