Вы тут

Створана першая вакцына ад алкагалізму


Амерыканскім навукоўцам удалося распрацаваць першую ў гісторыі вакцыну ад алкагалізму, якая ўздзейнічае на спецыфічны ген.


Амерыканскія навукоўцы ў ходзе даследаванняў змаглі распрацаваць адмысловы сродак ад алкагалізму, які развівае непераноснасць спіртнога ў чалавека і такім чынам выклікае агіду да яго. Каб стварыць такі прэпарат, спецыялісты задзейнічалі ген, які адказвае за згубныя звычкі чалавека, і для пачатку правялі эксперымент на лабараторных пацуках, перадаюць «Актуальныя навіны». Пасля гэтага добраахвотнікамі эксперымента сталі 100 тысяч жыхароў ЗША, якія прынялі прэпарат. Усе назіралі за сабой пахмельны сіндром адразу пасля ўжывання прэпарата і большасць з апанентаў не хацелі прымаць спіртныя напоі. На аснове дадзенага эксперымента навукоўцы стварылі вакцыну ад алкагалізму, але цяпер медыкі вызначаюць усе пабочныя эфекты прэпарата, пасля чаго ён можа трапіць на паліцы аптэк.

Матэрыял падрыхтаваў Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».