Як мяркуюць спецыялісты, у галіне транспланталогіі чакаюцца сур'ёзныя зрухі.
Паводле слоў навукоўцаў, ужо праз 5—10 гадоў у сферы транспланталогіі адбудзецца сур'ёзны прарыў, і мужчыны змогуць нараджаць дзяцей. Гэта стане магчымым пасля таго, як арганізму моцнага полу будзе перасаджана жаночая матка. Зараз спецыялісты паспяхова перасаджваюць маткі жанчынам, у якіх яе няма ці маюцца парушэнні, але падобныя аперацыі яшчэ ні разу не праводзіліся на мужчынах. На ліквідацыю звязаных з гэтым складанасцяў спецыялістам і спатрэбяцца заяўленыя 5—10 гадоў. Акрамя перасадкі жаночага органа, прадстаўнікам моцнага полу давядзецца прайсці гарманальную тэрапію, а развіццё плода ўнутры арганізма мужчыны будзе падтрымлівацца за кошт новых сасудаў. Таксама ўсю цяжарнасць прадстаўнікам моцнага полу прыйдзецца прымаць спецыяльныя прэпараты, якія дазволяць вынасіць здаровае немаўля
Матэрыял падрыхтаваў Іван КУПАРВАС
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».