Вы тут

У сталіцы затрымалі серыйных «дамушнікаў»


Супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці кватэрных крадзяжоў упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з раённых УУС Мінска, а таксама УУС Брэсцкага аблвыканкама спынена дзейнасць злачыннай групы, якая з ліпеня гэтага года здзейсніла серыю кватэрных крадзяжоў на тэрыторыі сталіцы.


Прафесійнымі «дамушнікамі» былі 41-гадовы жыхар мікрараёна Серабранка і 48-гадовы выхадзец з Баранавіч. Крадзяжы мужчыны здзяйснялі двума спосабамі — пракручваннем асяродка замка і адцісканнем шклопакета. Была таксама адна спроба трапіць у кватэру праз дах, аднак той план не спрацаваў, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

З мэтай пажывіцца маёмасцю мінчан (а зламыснікі бралі ўсё, што траплялася пад руку), крымінальны тандэм паспеў пабываць у кватэрах Заводскага, Ленінскага і Першамайскага раёнаў. Усяго вядома пра дзевяць такіх эпізодаў. Дарэчы, у верасні 48-гадовы фігурант паспеў здзейсніць крадзеж у Брэсце (здабычай сталі больш за 50 найменняў залатых вырабаў на суму звыш 5000 дэнамінаваных рублёў). А праз два дні ён быў затрыманы мінскімі міліцыянерамі. Гэты зламыснік судзімы за крадзяжы восем разоў. Затрыманы і яго 41-гадовы прыяцель, якога ў пагоні за чужой маёмасцю нічога не спыняла. Ён трапіў у кватэру свайго таварыша, з якім пазнаёміўся ў ЛПП, і выкраў брэндавы парфум, хоць рашуча быў настроены разжыцца некалькімі тысячамі долараў. Справа ў тым, што напярэдадні гаспадар кватэры, які цяпер усё яшчэ знаходзіцца ў ЛПП, неяк абмовіўся, што мае дома буйную суму грошай. Таму прафесійны «дамушнік» быў упэўнены, што варта наведацца да прыяцеля дадому без яго ведама.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.