Вы тут

Cтворана трохузроўневая сістэма даследавання наркатычных сродкаў


У пятніцу, 25 лістапада, у Віцебску прэзентавалі адрамантаваны будынак упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. Будынак, узведзены ў сярэдзіне 1960-х гадоў для школы працоўнай моладзі, змяніўся звонку і ўнутры. Тут стварылі ўмовы для правядзення самых складаных экспертыз пры дапамозе сучаснага абсталявання.


У цяперашні час тут праводзяцца 35 галоўных відаў экспертыз. У тым ліку балістычныя, біялагічныя, генетычныя, хімічныя, дактыласкапічныя. Таксама даследуюцца почырк, наркотыкі, грошы і дакументы. Менавіта судовыя эксперты выяўляюць факты змены ідэнтыфікацыйных нумароў транспартных сродкаў, даследуюць спіртазмяшчальныя вадкасці.

Толькі за 9 месяцаў бягучага года абласное ўпраўленне выканала каля 36 тысяч экспертыз і амаль 3,5 тысячы даследаванняў. Акрамя таго, віцебскія судовыя эксперты дапамагалі супрацоўнікам праваахоўных органаў у правядзенні больш чым 14 тысяч аглядаў месцаў здарэнняў, больш чым 3 тысячы следчых дзеянняў, больш чым 2 тысячы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Разумная тэхніка цяпер дае магчымасць у самыя кароткія тэрміны з высокай дакладнасцю праводзіць даследаванні. Напрыклад, эксперты могуць па запісе голасу ўстанавіць асобу, аднавіць выдаленыя файлы. Ажыццяўляецца і ўсё больш запатрабаваная экспертыза радыёэлектронных прылад. У спецыялістаў ёсць неабходная тэхніка і прыборы для працы з праграмным забеспячэннем мабільных тэлефонаў. У лабараторыі аддзела судова-хімічных экспертыз могуць дакладна высветліць прычыны атручвання і смерці.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі Андрэй Швед на цырымоніі адкрыцця новага будынка расказаў, што на абнаўленне і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы накіроўваюцца значныя сродкі. Дарэчы, не толькі бюджэтныя, але і заробленыя ад правядзення платных даследаванняў. Ён падкрэсліў, што завяршылася стварэнне трохузроўневай сістэмы судова-экспертнага забеспячэння процідзеяння нарказлачыннасці.

— Яна ўнікальная на постсавецкай прасторы. Цяпер не толькі ў Мінску, абласных цэнтрах, але і ў буйных райцэнтрах ёсць найноўшае абсталяванне для даследаванняў усяго спектру наркотыкаў, — адзначыў генерал-маёр.

У другім паўгоддзі закупілі 7 спецыяльных спектрометраў для экспертыз наркотыкаў. Кошт аднаго — больш за
200 тысяч рублёў. Штогод для абслугоўвання кожнага прыбора трэба каля 20 тысяч. На сёння яны ўстаноўлены ў Бабруйску і Наваполацку. Днямі аналагічнае абсталяванне запрацуе ў Пінску, Лідзе і Мазыры.

— Пасля ўводу ў эксплуатацыю абсталявання ў райцэнтрах мы завяршаем фарміраванне трохузроўневай сістэмы даследавання. Кругласутачна за 30—40 хвілін можна праверыць любы наркатычны сродак. На бліжэйшыя дзесяцігоддзі праваахоўныя органы і суды забяспечаны самым аператыўным і высакаякасным судова-экспертным абсталяваннем, — дадаў Андрэй Швед.

З часам у Віцебску з'явіцца першы ў краіне судова-экспертны гарадок. Ужо распачата праектаванне чарговага пускавога комплексу. Усе экспертныя падраздзяленні будуць размешчаныя ў адным месцы. Пакуль што некаторыя з іх знаходзяцца ў іншым будынку, недалёка ад чыгуначнага вакзала. Адчыняць і морг, які будзе адпавядаць сучасным стандартам. Абласны цэнтр даўно мае ў гэтым патрэбу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Экспертыза па міжнародных стандартах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.